Слуцк: Восем хвілін на фармаванне тэрытарыяльнай камісіі

2015 2015-07-22T23:34:42+0300 2015-07-24T09:16:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gadzinnnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 ліпеня прэзідыўм Слуцкага раённага Савета дэпутатаў і прадстаўнікі Слуцкага райвыканкаму сфармавалі тэрытарыяльную камісію па выбарах прэзідэнта за восем хвілін. Абмеркавання кандыдатураў не было ўвогуле, а большую частку гэтага часу склала цытаванне вытрымак з выбарчага заканадаўства.

- Па агучаных начальніцай аддзела арганізацыйна-кадравай працы райвыканкама Святланай Чубок дадзеных, у склад камісіі вылучалася шаснадцаць чалавек, з якіх кімсьці яшчэ да паседжання было адабрана трынаццаць. Ніякага абмеркавання прэтэндэнтаў непасрэдна пад час паседжання не было. Ніхто з удзельнікаў паседжання нават не пацікавіўся, чаму канкрэтна адабаралі менавіта тых трынадцаць чалавек, а не іншых. Прозвішчы трох адхіленых прэтэндэнтаў нават не былі агучаны, - кажа прысутны на паседжанні слуцкі прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту Віталь Амяльковіч. - Пасля паседжання я спрабаваў азнаёміцца з пратаколамі вылучэння кандыдатаў у камісію, але зрабіць мне гэтага не дазволілі. Не далі мне і інфармацыю аб тых трох адхіленых кандыдатурах. Спадарыня Чубок заявіла, што па гэткую інфармацыю я мушу звяртацца ў пісьмовы выглядзе.

Усе абраныя ў склад Слуцкай раённай выбарчай камісіі асобы так ці інакш з’яўляюцца прадстаўнікамі ўлады. Дзесяць з трынаццаці чальцоў былі сябрамі выбаркаму падчас мясцовых выбараў 2014 года. Для дырэктаркі Слуцкага цэнтра сацабслугоўвання Вольгі Жогла гэта ўжо трэці ўдзел у складзе выбаркаму. Цікава, што цяпер яна вылучалася шляхам збору подпісаў, а ў мінулыя разы была прадстаўніцай альбо Чырвонага Крыжа альбо Камуністычнай партыі Беларусі. На думку Віталя Амяльковіча, гэткія маніпуляцыі патрэбны ўладам для выканання фармальных патрабаванняў Выбарчага кодэкса па колькасным і якасным складзе камісіяў.

Зрэшты, ніводнага прадстаўніка апазіцыі ў камісі няма. Праваабаронца не валодае дакладнай інфармацыяй, ці вылучалі дэмакратычныя сілы рэгіёна сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі, але не выключае, што сярод трох адхіліных кандыдатур яны маглі быць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international