Апазыцыя вылучыла ў камісіі ўдвая меней прадстаўнікоў, чым у 2010-м

2015 2015-07-22T16:41:56+0300 2015-07-22T16:41:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-2015.jpeg

Фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісіяў у Беларусі заканчваецца сёньня ўвечары.

Папярэднія вынікі гэтага этапу выбарчай кампаніі ЦВК плянуе абвясьціць 23 ліпеня. Аднак ужо выразна акрэсьліліся дзьве тэндэнцыі. Першая — дэмакратычныя партыі і грамадзкія арганізацыі сёлета, параўнальна з выбарамі 2010 году, вылучылі амаль удвая менш прэтэндэнтаў у тэрытарыяльныя камісіі. Другая — улады па-ранейшаму ўводзяць у склад камісіяў толькі лічаных прадстаўнікоў апазыцыі.

Выбарчы кодэкс дазваляе ўключаць у адну тэрытарыяльную камісію да 13 чалавек. Звычайна камісіі фармуюцца па максымуму — запаўняюцца ўсе вакансіі. А гэта азначае, што гаворка ідзе прыкладна пра дзьве тысячы чалавек.

За гэтым працэсам назіраюць актывісты кампаніі «Праваабаронцы — за свабодныя выбары». Адзін зь яе каардынатараў Уладзімер Лабковічраспавядае Свабодзе пра дзьве тэндэнцыі:

«Першая — сёлета апазыцыя вылучала амаль удвая менш сваіх прадстаўнікоў, чым на папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах. Таму і працэнт вылучэнцаў цяпер меншы, чым у 2010 годзе.

Другая тэндэнцыя наступная — нават пры зьмяншэньні колькасьці кандыдатаў ад апазыцыі чальцы апазыцыйных партыяў у масавым парадку ў камісіі не ўключаюцца».

Кіраўнікі апазыцыйных партыяў звычайна кажуць, што факусуюць увагу на ўчастковых камісіях. Маўляў, там канкрэтна правяраюць бюлетэні і лічаць галасы. І таму ўчастковыя камісіі больш важныя за тэрытарыяльныя.

Аднак, каб прозьвішча кандыдата на прэзыдэнта трапіла ў бюлетэнь, трэба спачатку набраць як найменей 100 тысяч подпісаў выбарцаў у ягоную падтрымку. А іх якасьць правяраюць тэрытарыяльныя камісіі.

У тэрытарыяльных камісіяў ёсьць і яшчэ адна важная функцыя, пра якую патэнцыйныя прэтэндэнты на прэзыдэнта не павінны забывацца — падкрэсьлівае сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік:

«Гэта — садзеяньне ў арганізацыі агітацыі. Менавіта гэтыя камісіі садзейнічаюць правядзеньню перадвыбарных сустрэч кандыдатаў. Яны кантралююць заканадаўства аб выбарах і г.д.».

Можна канстатаваць, што апазыцыйныя структуры ня маюць сілаў і імпэту для настойлівай працы — лічыць палітоляг Уладзімер Роўда:

«Нашы партыі ператварыліся ў карлікавыя структуры. Ім не хапае людзей. Яны скардзяцца на тое, што рэжым увесь час застаецца жорсткім. І таму да партыйных актывістаў у грамадзтве ставяцца вельмі нэгатыўна. Гэта сапраўды так. І калі такая рэальнасьць сапраўды існуе, то людзі, якія раней зьвязвалі свой лёс з партыямі, шукаюць іншую нішу. І ўсе партыі закранутыя гэтай „хваробай“.

На мой погляд, у гэтай сытуацыі ёсьць толькі адны лекі. Паколькі рэжым у Беларусі такі аўтарытарны і жорсткі, чаму не стварыць адну арганізацыю? Якой у свой час быў Беларускі народны фронт. І якая перамагла камуністычную партыю. Трэба ўсім аб’яднацца і стварыць адзіную дэмакратычную арганізацыю, падобную да ранейшага БНФ».

Заўтра, 23 ліпеня, восем ініцыятыўных групаў могуць афіцыйна пачаць збор подпісаў за сваіх кандыдатаў на прэзыдэнта. Гэты этап выбарчай кампаніі працягнецца 30 каляндарных дзён, па 21 жніўня ўключна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international