У cкладзе Магілёўскай абласной выбарчай камісіі няма прадстаўнікоў апазіцыі

2015 2015-07-22T16:25:35+0300 2015-07-22T16:25:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сумесным пасяджэнні прэзідыўма Магілёўскага аблсавета і Магілёўскага аблвыканкама прысутнічаў праваабаронца Барыс Бухель.

На 13 месцаў у складзе камісіі прэтэндавалі 32 чалавекі, сярод якіх былі два прадстаўнікі апазіцыі. Наталья Шкадун вылучалася шляхам збору подпісаў, аднак пазначыла, што з’яўляецца сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычная партыі (Грамады). Анатоль Заўялаў ішоў ад Беларуская партыі левых “Справядлівы свет”.

Па выніках пасяджэння ў склад камісіі патрапілі правераныя кадры.

Праваабаронца Барыс Бухель распавёў пра працэс фарміравання Магілёўскай абласной выбарчай камісіі:

-          Чыноўнікі выставілі пэўныя патрабаванні да кандыдатаў, сярод якіх былі – поўная інфармацыя аб кандыдаце, жыццёвы вопыт, вопыт працы ў складзе выбарчых камісій, узровень прафесійнай і працоўнай дзейнасці, прадстаўніцтва партыі ці арганізацыі ў вобласці і іх пазнаваемасць сярод насельніцтва. Вось нібыта таму, што апазіцыя не адпавядала гэтым крытэрам, дэмакраты і не патрапілі ў склад камісіі, - кажа Барыс Бухель.

Трэба адзначыць, што ў склад Магілёўскай абласной выбарчай камісіі патрапілі шэсць чалавек, якія мелі вопыт працы ў выбарчых камісіяй розных узроўняў, а таксама сем навічкоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international