Крычаўскі ўчастковы ўсё ж будзе пакараны за падробку дакументаў?

2015 2015-07-22T11:58:29+0300 2015-07-22T11:59:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sledchy_kamitet-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар Крычава Мікалай Федарэнка 20 ліпеня атрымаў адказ з пракуратуры Крычаўскага раёна на сваю скаргу аб нязгодзе з рашэннем Крычаўскага РАСК аб адмове ў узбуджэнні крымінальнай справы супраць супраць участковага інспектара міліцыі Крычаўскага РАУС старэйшага лейтэнанта міліцыі Краўцова В. П.

Пракурор Крычаўскага раёна Уладзімір Трывайла паведаміў Мікалаю Федарэнку, што на момант атрымання скаргі пракуратурай матэрыял праверкі Крычаўскага РАСК, па якім следчым Жукавым А. В. была вынесена пастанова аб адмове ў узбуджэнні крымінальнай справы, быў запатрабаваны УСК РБ па Магілёўскай вобласці для вывучэння. Па выніках начальнікам УПК УСК РБ па Магілёўскай вобласці Касцюшка К. А. 30.06.2015 г. пастанова следчага Жукава была адмененая ў сувязі з няпоўнасцю праведзенай праверкі і матэрыял накіраваны для дадатковай праверкі ў Крычаўскі РАУС.

Пракурор дае параду Мікалаю Федарэнку азнаёміцца з матэрыяламі дадатковай праверкі пасля сканчэння ўстаноўленага тэрміна яе правядзення ў Крычаўскім райаддзеле Следчага камітэта.

Мікалай Федарэнка адзначае, што ён атрымаў адказ з пракуратуры толькі 20 ліпеня, хоць датаваны ён 30 чэрвеня 2015 г. – атрымліваецца, што ў невялікім Крычаве супрацоўнікам пошты спатрэбілася 20 дзён, каб даставіць карэспандэнцыю на адлегласць у некалькі кіламетраў. Спадар Федарэнка спадзяецца, што ў выніку дадатковай праверкі Следчым камітэтам участковы Краўцоў будзе ўсё ж пакараны за свае супрацьзаконныя дзеянні.

Нагадаем, што ўжо на працягу некалькіх месяцаў Мікалай Федарэнка скардзіцца ў розныя праваахоўныя інстанцыі на тое, што старэйшы лейтэнант Краўцоў без яго ведама склаў ад яго імя фіктыўнае тлумачэнне ад 22.03.2014 г. па грамадзянскай справе. Таксама пад гэтым фіктыўным тлумачэннем быў зроблены запіс “з маіх слоў запісана дакладна” і падроблены подпіс спадара Федарэнкі невядомай асобай, бо сам Мікалай Федарэнка сцвярджае, што 22.03.2014 г. наогул ні з якімі супрацоўнікамі Крычаўскага РАУС, у тым ліку і са старэйшым лейтэнатам Краўцовым, не сустракаўся, яго наогул не выклікалі ў Крычаўскі РАУС ні ў гэты, ні ў іншыя дні, што можна праверыць па кнізе наведнікаў Крычаўскага РАУС. Па словах Федарэнкі, ён нават не ведае, дзе ў будынку Крычаўскага РАУС знаходзіцца 44 кабінет, у якім яго быццам бы апытваў УІМ Краўцоў, бо ён ні разу ў гэтым кабінеце не быў.

Спадар Федарэнка таксама сцвярджае, што ў напісанай быццам бы з яго слоў тлумачальнай утрымліваецца вельмі шмат недакладных звестак, якія ён не мог сказаць і, тым больш, падпісаць. Ён лічыць, што дзеянні ўчастковага інспектара Краўцова падпадаюць пад арт. 427 КК (службовая падробка).

У другой палове чэрвеня Федарэнка атрымаў паведамленне ад старэйшага следчага Крычаўскага РА СК маёра юстыцыі А. Жукава, які паведаміў, што падчас праверкі ў дзеяннях участковага інспектара Краўцова В. П. парушэнняў нормаў заканадаўства ўстаноўлена не было, у сувязі з чым на падставе п. 2 ч. 1 арт. 29, арт. 174, 178 КПК Рэспублікі Беларусь, 15.06.2015 г. прынята рашэнне аб адмове ў узбуджэнні крымінальнай справы за адсутнасцю складу злачынства.

Старэйшы следчы Жукаў не прыняў да ўвагі тое, што журнал наведвальнікаў Крычаўскага РАУС за 2014 год чамусьці быў адразу ж знішчаны “ў сувязі з непрыдатнасцю да далейшага выкарыстання”, тое, што почыркаведчая экспертыза пацвердзіла, што Федарэнка не падпісваў пратакол апытання і не пісаў там “З маіх слоў напісана дакладна”, а таксама той факт, што ў пратаколе апытання Мікалая Федарэнкі, складзеным участковым Краўцовым, былі ўнесены скажоныя звесткі.

Згодна тлумачэнняў участковага інспектара Краўцова, недакладныя запісы ў тлумачэнні сп. Федарэнкі ён зрабіў з яго ўласных слоў, па сваёй няўважлівасці. За праяўленую “няўважлівасць” участковы Краўцоў быў прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасці, яго пазбавілі на 50% прэміяльнай надбаўкі на 1 месяц.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international