Глуск: раённую выбарчую камісію стварылі за 5 хвілін

2015 2015-07-22T11:33:37+0300 2015-07-22T11:33:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ruki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 ліпеня ў Глуску адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыўма раённага Савета дэпутатаў і Глускага райвыканкама, на якім было разгледжана адно пытанне – аб фармаванні Глускай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ. На пасяджэнні прысутнічаў прадстаўнік БХК Ігар Кірын.

Ігар Кірын адзначае, што фармаванне раённай выбарчай камісіі ў Глуску прайшло вельмі хутка, уся працэдура заняла літаральна 5 хвілін. Вёў пасяджэнне старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў, пры прыняцці рашэння быў небходны кворум: прысутнічала 8 з 9 чальцоў Глускага райвыканкама і 5 з 7 членаў прэзідыўма Глускага раённага Савета дэпутатаў.

Начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Алена Трыбуш прапанавала стварыць Глускую раённую камісію па выбарах прэзідэнта РБ у складзе 11 чалавек, удзельнікі пасяджэння прагаласавалі за колькасны склад камісіі. Пасля Алена Трыбуш зачытала спіс з адзінаццаці прозвішчаў. Паступіла прапанова прагаласаваць спісам і ўдзельнікі сумеснага пасяджэння аднагалосна зацвердзілі спіс чальцоў выбарчай камісіі. Ніякага абмеркавання прапанаваных кандыдатур не было, удзельнікі пасяджэння не задалі ніводнага пытання.

Ігар Кірын адзначае, што ў зацверджаным складзе Глускай раённай камісіі 6 яе членаў ужо працавалі ў складзе камісіі падчас папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў, 5 чалавек – новыя сябры камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international