У Мазыры раённая камісія створана па стандарту: чытаем «грамадскасць» - разумеем «чыноўнікі»

2015 2015-07-22T11:13:26+0300 2015-07-22T11:34:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spisy_vybarcy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 ліпеня адбылося сумеснае паседжанне Мазырскага раённага выканкама і райсавета па стварэнні раённай выбарчай камісіі. Выявілася, што да паседжання была створана працоўная група па разгляду дакументаў, якія паступілі на ўключэнне ў склад раённай выбарчай камісіі. Узначальваў працоўную групу намеснік старшыні райвыканкама Фелікс Галюк. Ён жа і выступіў з дакладам на паседжанні. Паступіла ўсяго 19 кандыдатур, было прапанавана ўключыць ў склад камісіі 13 чалавек. «З такой жа прапановай выступіла і прадстаўнік райсавета. Яна падкрэсліла, што парадак абмеркавання і ўключэння або адмовы ўключыць грамадзяніна ў склад камісіі законам не ўстаноўлены, і ўлады не абавязаны даваць абгрунтаванне прычын. Асноўны крытэрый – досвед удзелу ў працы выбарчых камісій і прадстаўніцтва ў самых масавых палітычных і грамадскіх арганізацыях. Прапанавана было галасаваць спісам», - паведаміў прысутны на паседжанні праваабаронца Уладзімір Целяпун.

Ён пацікавіўся: чаму б працу працоўнай групы не зрабіць празрыстай для грамадскасці і тых, хто меў намер быць ў складзе камісіі? На гэта праваабаронца атрымаў адказ, што створаная працоўная група разгледзела прадстаўленыя дакументы, абмеркавала і прадставіла на зацвярджэнне сумеснага паседжання.

Азнаёміцца са складам гэтай працоўнай групы, рашэннем па яе утварэнню на сайце Мазырскага райвыканкама не атрымалася - інфармацыя адсутнічае.

Усё паседжанне па ўтварэнні Мазырскай раённай выбарчай камісіі доўжылася 22 хвіліны.

У склад Мазырскай раённай выбарчай камісіі не вылучалі сваіх прадстаўнікоў прадстаўнікі апазіцыйных партый.

У камісіі будуць працаваць начальнік арганізацыйна-кадравай працы райвыканкама Вераніка Байкова (як прадстаўнік прафсаюзу), галоўны ўрач паліклінікі Ігар Баранаў (як прадстаўнік «Белай Русі»), кіраўнік аддзялення БПС-банку Мікалай Дзягцераў (ад грамадзян шляхам падачы заяў), дырэктар прадпрыемства «Калор» Пятро Зыкун (ад працоўнага калектыву), а таксама дырэктар сярэдняй школы, дырэктар «Мазыраграпрамснаб», начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях і галоўны рэдактар газеты «Жыццё Палесся».

Уладзімір Целяпун адзначае, што большасць членаў камісіі ўжо працавалі на выбарах у мінулыя гады.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international