23 кастрычніка ў Вярхоўны судзе Рэспублікі Беларусь працягвалася судовае паседжаньне па справе аб ліквідацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна”. У паседжаньне абвешчаны перапынак да 24 кастрычніка 10.00

2003 2003-10-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь заслухалі частку з заяўленых сьведкаў – прадстаўнікоў рэгіянальных адзяленьняў “Вясны”з Гомеля, Сьветлагорску, Брэста, Баранавічаў, Наваполацку, подпісы якіх у дакуметах арганізацыі, паводле сьцверджаньня прадстаўніка Міністэрства юстыцыі Неанілы Фішкінай былі падробленыя. Суддзя Валянціна Кулік задавала сьведкам наступныя пытаньні: “Ці зьяўляецеся вы сябрам “Вясны”? Калі была створаная рэгіянальна арганізацыя? Якія дакументы падпісвалі? Ці ваш гэта подпіс?” Усе сьведкі пацьвердзілі сапраўднасьць подпісаў.

Пасьля апытаньня сьведкаў прадстаўніца ісца Неаніла Фішкіна папрасіла далучыць да матэрыялаў справы дакументы, якія на яе думку сьведчаць пра неаднаразовае парушэньне заканадаўства “Вясной”. Сярод іх: рашэньне суда Цэнтральнага раёна аб адміністратыўным штрафе ў 10 мін. заробкаў (на той час каля 70 далараў ЗША), які быў выпісаны Алесю Бяляцкаму за перавышэньне накладу бюлеценя “Права на волю”, а таксама акт, складзены 25 верасьня 2003 года ахоўнікам Мінстрэства юстыцыі аб правядзеньні каля будынку міністэрства несанкцыянаванага пікету з ўдзелам актывістаў зачыненых няўрадавых арганізацый. Сярод якіх былі і сябры “Вясны”. Адносна апошняга дакумента суддззя адзначыла, што ён не мае юрыдычнай сілы, але, нягледзячы на гэта дакументы былі далучаныя да матэрыялаў справы.

У судовым паседжаньні быў абвешчаны перапынак да 24 кастрынка 10.00. Заўтра будуц апытаныя чарговыя свьедкі і зачытаныя натарыяльна завераныя сьведчаньні людзей, якія па тых ці іншых абставінах (хваробы блізкіх, знаходжаньне па-за межамі краіны) не могуць прысутнічаць у судзе
Судовае паседжаньне адбывался на беларускай мове.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international