Праваабаронцы падтрымліваюць жаданне ЦВК запрасіць міжнародных назіральнікаў (відэа)

2015 2015-07-21T22:59:00+0300 2015-07-22T10:55:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/abse-2107.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 ліпеня ў Вене адбылася канферэнцыя Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, якая была прысвечана абмеркаванню міжнародных стандартаў і абавязацельстваў краін-удзельніц АБСЕ у кантэксце правядзення выбараў. Мадэратарам канферэнцыі выступіў дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Міхаэль Георг Лінк. Сярод удзельнікаў з беларускага боку прысутнічалі прадстаўнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Валянцін Стэфановіч і старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

У ходзе канферэнцыі выступоўцы падзяліліся меркаваннямі адносна стандартаў, механізмаў, імплементацыі гэтых стандартаў на нацыянальным узроўні, а таксама абмеркавалі дзейсныя практыкі правядзення справядлівых і дэмакратычных выбараў.

Як паведаміў Валянцін Стэфановіч, у другой частцы канферэнцыі падчас выступу Лідзія Ярмошына даводзіла, што нягледзячы на крытыку БДІПЧ АБСЕ і назірання, якое ладзіцца гэтай арганізацыяй, Беларусь заўсёды была адкрыта для маніторынгу з боку міжнародных арганізацый і гэтыя выбары не будуць выключэннем. Усё запрашэнні міжнародным ініцыятывам, у прыватнасці, БДІПЧ АБСЕ, місіі СНД і Парламентскай Асамблеі Савета Еўропы, былі накіраваныя, і Беларусь запрашае назіральнікаў усіх гэтых арганізацый.

“Апроч таго Лідзія Ярмошына адзначыла, што Беларусь імплементавала тыя ці іншыя рэкамендацыі АБСЕ. У прыватнасці, гутарка ішла пра склад камісій і тое, што адну трэць камісіі складаюць прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партыяў і прадугледжана магчымасць судовага абскарджвання факту неўключэння ў склад камісіі ”, - распавёў праваабаронца.

У сваім выступе Валянцін Стэфановіч адзначыў, што вельмі складана казаць пра правядзенне сапраўды дэмакратычных і свабодных выбараў ва ўмовах адсутнасці палітычнага плюралізму ў краіне, асабліва на фоне таго, што асноўныя грамадзянскія і палітычныя правы, якія ў тым ліку рэалізуюцца грамадзянамі і падчас правядзення выбарчай кампаніі, носяць абмежаваны альбо скрайне лімітаваны характар.  Найперш праваабаронца меў на ўвазе свабоду мірных сходаў, свабоду асацыяцыяў, выказвання свайго меркавання, атрымання і распаўсюду інфармацыі.

Асобна В. Стэфановіч закрануў рэкамедацыі БДІПЧ АБСЕ,пра якія казала Лідзія Ярмошына.

“Гэтыя рэкамендацыі былі імплементаваны досыць даўно, каля пяці гадоў таму. І мы ўжо маем практыку, якая сведчыць, на жаль, што гэтыя рэкамендацыі не прывялі да паляпшэння выбарчага працэса”.

У прыватнасці, норма пра адну трэць сябраў камісіі ад грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партыяў не прывяла да большага плюралізму выбарчых камісій. Прадстаўнікоў апазіцыйных партый як не ўключалі ў выбарчыя камісіі, так і не ўключаюць. А пяць найбуйнейшых праўрадавых грамадскіх арганізацый так і застаюцца асноўнымі арганізатарамі выбараў, а менавіта – Федэрацыя Прафсаюзаў Беларусі, партыя “Белая Русь”, БРСМ, Саюз Ветэранаў і Саюз Жанчын.

Норма судовага абскарджвання факту неўключэння ў склад камісіі не працуе на практыцы ў судовым парадку. Заканадаўства не ўтрымлівае дакладна сфармуляваныя крытэры па якіх асоба можа прэтэндаваць на ўваходжанне ў склад камісіі і абскарджваць такую адмову ў судзе бяссэнсоўна, бо адсутнічае сам прадмет спрэчкі.

Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” настойваюць на імплементацыі рэкамендацый АБСЕ датычных падліку галасоў – ўстнаўленне такой працэдуры падліку, якая  дае магчымасць суаднесьці вынік падліку з лічбамі ўказанымі ў пратаколе аб выніках галасавання. Падлік павінны ажыцяўляцца адным сябрам камісіі з дэманстрацыяй кожнага выбарчага білютэня і і агучваннем выніка, які адлюстраваны ў гэтым білютэні. Праваабаронцы падтрымліваюць жаданне выбарчай камісіі правесці выбары без перашкодаў для ўнутранага назірання і назіральнікаў ад міжнародных арганізацыяў.

Сярод іншага Валянцін Стэфановіч паведаміў, што прадстаўнікі вядомай міжнароднай арганізацыі назірання ENEMО накіравалі ў ЦВК ліст з просьбай дапусціць іх да маніторынгу выбарчага працэса ў Беларусі.

Праваабаронцы падтрымліваюць жаданне ЦВК запрасіць міжнародных назіральнікаў (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international