Магілёўскую журналістку Аліну Скрабунову выклікаюць у міліцыю

2015 2015-07-21T15:41:14+0300 2015-07-21T15:41:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 21 ліпеня, міліцыянты завіталі на кватэру, дзе пражывае Аліна Скрабунова. Яны выпісалі ёй позву ў РАУС Ленінскага раёна на сёння ў 16-30. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі журналістцы, што на яе заведзена адміністрацыйная справа, і ў пазначаны час дзяўчына будзе азнаёмлена з матэрыяламі справы.

Аліна Скрабунова пакуль не ведае, у чым яе абвінавачваюць, але не выключае, што адміністрацыйная справа можа быць звязаная з яе прафесійнай дзейнасцю. Журналістка кажа, што цягам апошняга месяца міліцыянты наведваліся да яе знаёмых і родных, у якіх распытвалі, чым яна займаецца і ці мае дачыненне да вырабу тых ці іншых інфармацыйных матэрыялаў. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international