Гомельская абласная камісія складаецца з чыноўнікаў і начальнікаў, якія прадстаўляюць «грамадскасць»

2015 2015-07-21T15:36:36+0300 2015-07-21T15:36:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynounikkk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяржаўнае агенцтва «БелТА» 21 ліпеня паведаміла, што большасць членаў Гомельскай абласной выбарчай камісіі – прадстаўнікі грамадскасці. Сапраўды, калі глядзець спіс камісіі, то члены яе – прадстаўнікі грамадскіх арганізацый кшталту саюза жанчын, журналістаў, ветэранаў і прафсаюзных арганізацый. Пры аналізе ж выяўляецца, што камісію складаюць у асноўным «свае» людзі: чыноўнікі і начальнікі розных узроўняў. Пры гэтым восем з трынаццаці членаў працавалі ў складзе абласной выбарчай камісіі на выбарах у мясцовыя Саветы ў 2014 годзе, некаторыя нязменна працавалі і на прэзідэнцкіх выбарах у 2010.

Як прадстаўнік грамадскасці - «Белай Русі» ў абласную камісію трапіў дырэктар абласнога музея ваеннай славы Павел Ждановіч. Яшчэ адзін прадстаўнік грамадскасці – першы сакратар абласнога камітэту БРСМ Ігар Завалей. Дырэктар медыцынскага каледжу Галіна Саланец прайшла ў камісію як прадстаўнік Беларускага саюзу жанчын. Ад «грамадзян» прайшлі ў камісію намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Тамара Лук'яненка, галоўны ўрач шпіталю ветэранаў вайны Алег Іванцоў і намеснік начальніка ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Ала Сусарэнка. Доўгі час на высокіх кіраўнічых пасадах у структурах улады працавалі Міхаіл Жукевіч, Уладзімір Чарнаштан і Мікалай Чарныш. Зараз яны прадстаўляюць у абласной камісіі адпаведна ветэранскую арганізацыю, Камуністычную партыю і працоўны калектыў.

Ёсць у камісіі і прадстаўнікі палітычных партый – праўладных камуністаў (Уладзімір Чарнаштан) і Партыі працы і справядлівасці (Мікалай Руеў). Пра існаванне дадзенай партыі грамадскасці робіцца вядома звычайна толькі ў перыяд выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international