У Віцебскай абласной выбарчай камісіі – адзіны прадстаўнік апазіцыйнай партыі

2015 2015-07-21T14:25:18+0300 2015-07-21T14:25:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebskaja-vobl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У склад Віцебскай абласной камісіі ўключаны намеснік старшыні абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў. Прадстаўнікоў партый, чые лідэры прэтэндуюць на галоўную кіруючую пасаду ў краіне, у ТВК не ўключаны.

На паседжанні па фармаванні абласной выбарчай камісіі пабываў праваабаронца Павел Левінаў. На ягоную думку, людзей у камісію адбіралі па незразумелых крытэрыях:

"Па-першае, агучваліся толькі прозвішчы, ім`ны і спосаб вылучэння. Ніякіх асабовых характарыстык не гучала, чым кіраваліся – невядома. Па-другое, 8 чалавек вылучалася шляхам дэлегавання ад грамадзян – праз подпісы. І толькі дваіх, вылучаных такім чынам, уключылі ў камісію. І па-трэцяе: у большасці краін у камісіі ўключаюцца прадстаўнікі тых палітычных сіл, чый кандыдат ідзе ва ўладу. А ў нас атрымліваецца наадварот: ініцыятыўную групу Калякіна зарэгістравалі, але ж у камісіі вылучэнцаў ад Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" не ўключылі".

Прадстаўнікі партыі левых "Справядлівы свет" не прайшлі ні ў абласную, ні ў раённыя камісіі Віцебска, ні ў Аршанскую, ні ў Полацкую раённыя выбарчыя камісіі. У Полацку і Оршы сітуацыю патлумачылі неадпаведнасцю ў дакументах. Пару гадоў таму гэтыя гарады аб'ядналі з раёнамі, ліквідаваўшы гарвыканкамы. Тры гады было дадзена на тое, каб дакументы прывялі ў адпаведнасць і іншыя структуры. Тым не менш, у камісіі не ўключылі партыйцаў Мікалая Дзямідава з Воршы і Анатоля Пракапенку з Полацка, бо фармальна яны вылучаліся ад гарадкой партыйнай арганізацыі. Па той самай прычыне да ўдзелу ў Аршанскай раённай выбарчай камісіі не дапусцілі прадстаўніцу ад гарадской арганізацыі АГП Валянціну Ігнаценка.

Такім чынам, адзіным прадстаўніком апазіцыйнай партыі ў тэрытарыяльных камісіях Віцебшчыны стаў Кастусь Смолікаў. Як ён адзначыў, гэта здарылася ўпершыню, каб у абласную камісію трапіў прадстаўнік Партыі БНФ. У апошнія гады ў абласной камісіі працаваў старшыня абласной арганізацыі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Мікалай Селівашка, які меў славу "нязручнага" чальца камісіі, які часта меў "асобнае меркаванне". Селета прэтэндэнта ад гэтай партыі Анатоля Родзіка ў абласную камісію не ўключылі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international