Крычаў: сумеснае пасяджэнне па стварэнні раённай камісіі доўжылася 6 хвілін 30 секунд

2015 2015-07-21T14:08:41+0300 2015-07-21T14:08:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Крычаве 21 ліпеня адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыўма Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў і Крычаўскага райвыканкама па стварэнні Крычаўскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. За 6 хвілін і 30 секунд раённыя чыноўнікі зацвердзілі склад камісіі колькасцю 11 чалавек.

На пасяджэнні камісіі прысутнічаў прадстаўнік БХК Сяргей Няроўны, іншых прадстаўнікоў грамадскасці на пасяджэнні не было. Па словах Сяргея Няроўнага, вечарам 20-га ліпеня яму адмыслова патэлефанаваў начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела Крычаўскага райвыканкама Міхаіл Мешкура і запрасіў папрысутнічаць на пасяджэнні, паведаміўшы, што яно адбудзецца 21 ліпеня ў 10-00 у зале пасяджэнняў Крычаўскага райвыканкама.

На пасяджэнні прысутнічала 8 чальцоў прэзідыўма Крычаўскага райсавета і 9 чальцоў Крычаўскага райвыканкама, быў забяспечаны патрэбны кворум для прыняцця рашэння па складу раённай камісіі. Па прапанове старшыні Крычаўскага райсавета Таццяны Марачковай вёў пасяджэнне старшыня Крычаўскага райвыканкама Васіль Сысоеў.

Начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела Крычаўскага райвыканкама Міхаіл Мешкура паведаміў прысутным, што ўсяго ў склад Крычаўскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ было вылучана 16 чалавек: 10 – ад працоўных калектываў, 3 – ад грамадскіх арганізацый і 3 – ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Па прапанове Васіля Сысоева было вырашана, што ў склад Крычаўскай раённай камісіі ўвойдуць 11 чалавек, за кандыдатуры якіх аднагалосна прагаласавалі ўдзельнікі сумеснага пасяджэння. Увесь працэс зацвярджэння складу Крычаўскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ на сумесным пасяджэнні прэзідыўма раённага Савета і райвыканкама ў Крычаве заняў 6 хвілін і 30 секунд.

Прадстаўнік БХК Сяргей Няроўны адзначае, што большасць зацверджаных членаў Крычаўскай раённай выбарчай камісіі ўжо ўваходзілі ў склад выбарчых камісій падчас папярэдніх выбарчых кампаній.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international