У Магілёве ў складзе тэрытарыяльных выбарчых камісій апазіцыі няма

2015 2015-07-21T13:48:30+0300 2015-07-21T13:48:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magileuski-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў праваабаронца Барыс Бухель, які прысутнічаў сёння, 21 ліпеня, на сумесным пасяджэнні гарсавета і гарвыканкама па іх фарміраванні.

Ён таксама адзначыў, што прадстаўнікі апазіцыі самі не праявілі ініцыятывы па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Магілёва.

- Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» вылучала аднаго свайго прадстаўніка ў склад адной з гэтых камісій, аднак у пададзеных дакументах былі недакладнасці, і таму іх прадстаўніка не ўключылі ў склад камісіі. Памылка была ў тым, што чалавека вылучалі ад абласной арганізацыі партыі, а трэба было ад раённай, - кажа Барыс Бухель.

Праваабаронца таксама адзначае, што яшчэ адна прадстаўніца ад дэмакратычных сіл вылучалася шляхам збору подпісаў грамадзян, аднак не была ўключана. На пасяджэнні камісіі наўпрост сказалі, што нідзе не пазначана яе партыйнасць.

У выніку былі сфарміраваны дзве тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, у кожную з якіх увайшлі па 13 чалавек, якія вылучаліся пераважана ад праўладных арганізацый і працоўных калектываў. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international