Спісы раённых камісій у Гомелі падрыхтаваны невядомай «працоўнай групай»

2015 2015-07-21T13:32:02+0300 2015-07-21T13:32:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-tvk-farmavanne.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фармаванне ТВК у Гомелі

Фармаванне ТВК у Гомелі

21 ліпеня адбылося сумеснае паседжанне Гомельскага гарвыканкаму і Савета дэпутатаў па стварэнні раённых камісій (Чыгуначнага, Цэнтральнага, Савецкага і Навабеліцкага раёнаў). У сярэднім прэтэндавалі на ўключэнне ў камісіі па 20 кандыдатур, былі ўключаны па 13 чалавек у кожную. Як паведаміў праваабаронца Леніад Судаленка, знешне працэдура выглядала дэмакратычна – прадстаўнік гарвыканкаму зачытала прозвішчы кандыдатаў на ўключэнне ў камісіі, адзначыла іх дзелавыя якасці. Напрыклад, такія, як практычны досвед працы ў камісіі. Адна з кандыдатак ужо дваццаць гадоў працуе на выбарах у камісіях. Калі ж трапляліся новыя людзі (з праўладных арганізацый кшталту аб'яднанні жанчын, ветэранаў, «Чырвоны Крыж» ці БРСМ), то Аксана Рудзянок адзначала, што дадзеныя грамадзяне маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

На паседжанні выявілася, што над стварэннем раённых камісій загадзя працавала «працоўная група», якая і падрыхтавала папярэднія спісы прэтэндэнтаў, якія прапаноўваліся ў сябры камісій. За іх прагаласавалі – спісамі. За 53 хвіліны былі сфарміраваны чатыры раённыя камісіі.

«Прозвішчы і арганізацыі, якія вылучылі прадстаўнікоў у камісіі, зачытваліся вельмі хутка, я не паспяваў занатаваць, а дыктафонамі не дазволілі карыстацца. Таму пасля паседжання я папрасіў прадстаўніцу гарвыканкама даць мне спісы камісій, на што яна ў грубаватай форме мне адмовіла са словамі «Я вам нічога не дам», - зазначыў Леанід Судаленка.

Кандыдатамі на ўключэнне ў камісіі былі прадстаўнікі партыі «Справядлівы свет», але яны парушылі працэдуру вылучэння – вылучаліся не ад раённых, а ад гарадской арганізацыі. У партыі няма раённых структур. Гэта палічылі парушэннем, і іх кандыдатуры не разглядаліся. Астатнія апазіцыйныя партыі сваіх прадстаўнікоў у раённыя камісіі Гомеля не вылучалі.

Фота Леаніда Судаленкі

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international