Аршанская раённая выбарчая камісія – без прадстаўнікоў апазіцыйных партый

2015 2015-07-21T11:51:12+0300 2015-07-21T11:51:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha-rajvykankam.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У камісію спрабавалі трапіць Валянціна Ігнаценка, прадстаўніца АГП, і Мікалай Дзямідаў, прадстаўнік Беларускай партыі левых "Справядлівы свет".

Аршанскі прадстаўнік БХК Васіль Бераснеў адзначае:

"На пасяджэнні прэзідыюму райсавета і Аршанскага райвыканкама было заяўлена, што абодва прадстаўнікі апазіцыйных партый аформілі дакументы з памылкамі – падалі заявы ад гарадскіх структур, хаця камісія раённая. Пару гадоў таму Аршанскі гарвыканкам скасавалі, аб'яднаўшы яго з райвыканкамам. І цяпер гарадскіх органаў улады ў нас няма, як няма і гарадской выбарчай камісіі. Аднак горад Орша нікуды не падзеўся, ён існуе! І існуюць гарадскія партыйныя структуры. Вось толькі вылучацца ад іх, аказваеццца, - гэта памылка".

Васіль Бераснеў гатовы аказаць юрыдычную падтрымку, калі прадстаўнікі апазіцыйных партый, якім адмовілі на сённяшнім пасяджэнні, захочуць звярнуцца ў суд.

Самога спадара Бераснева на пасяджэнне прэзідыюму райсавета і Аршанскага райвыканкама, дзе фармавалася камісія, не дапусцілі. Сёння ранкам яму патэлефанавалі з аршанскага райвыканкаму і папярэдзілі, што па накіраванні БХК трапіць на пасяджэнне нельга – маўляў, прадстаўнікі грамадскіх структур на такія імпрэзы не дапускаюцца. Хаця паводле Закону Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні" прысутнічаць на пасяджэннях выканаўчых і распарадчых органаў улады мае права кожны грамадзянін нашай краіны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international