Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-07-21T11:02:59+0300 2015-07-21T11:02:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Супраць журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча распачата чарговая адміністрацыйная справа; Ініцыятыўнай групе Мікалая Статкевіча ЦВК адмовіў ў рэгістрацыі; Кіраўніку Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму ўручылі прэмію імя Льва Сапегі.

"Каментар эксперта": Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда распавядае пра першы ў гэтым годзе смяротны прысуд. Вышэйшая мера пакарання можа быць прыменена да жыхара Рэчыцы Сяргея Іванова.

"Падзея": Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" апублікавала справаздачу за тыдзень 13 - 19 ліпеня. Сярод важнекйшых момантаў перадвыбарчага перыяду арганізатары звяртаюць увагу на шматлікія ўціскі як прыватных актывістаў, так і грамадзянскіх ініцыятыў. Яны адзначаюць, што калі ўзровень рэпрэсій даволі высокі, шэсць палітвязняў дагэтуль знаходзяцца ў турмах, незалежных журналістаў пераследуюць і прыцягваюць да адказнасці за іх прафесійную дзейнасць, а беларускія ўлады адкрыта дэманструюць грэбаванне правамі чалавека, вельмі цяжка казаць, што ў такім палітычным клімаце могуць адбывацца свабодныя і дэмакратычныя выбары.

"Асоба": Працяг гутаркі з Юрыем Чаўсавым, юрыстам Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі. Гутарка пойдзе пра цяжкасьці ў рэгістрацыі і ўмовах для дзейснасцімправаабарончых арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў у параўнанні з камерцыйнымі структурамі. 

У музычных паўзах -  кампазіцыі Лявона Вольскага .

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international