Брэст: у склад абласной выбарчай камісіі трапіў адзін прадстаўнік апазіцыйнай партыі

2015 2015-07-20T23:37:26+0300 2015-07-20T23:37:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spisy_vybarcy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Упершыню на інтэрнэт-старонцы Брэсцкага аблвыканкама была арганізаваная анлайн-трансляцыя з сумеснага паседжання прэзідыума абласнога савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта, на якім вырашалася пытанне пра стварэнне выбарчай камісіі.

Праўда, сама трансляцыя цягнулася каля 15 хвілін, бо менавіта столькі спатрэбілася ўдзельнікам паседжання для фармавання абласнога выбаркама. Агулам было пададзена 28 заяў на ўключэнне ў склад камісіі, аднак адна заява была адхіленая, бо яе накіраваў Брэсцкі гарадскі камітэт БРСМ. Як адзначыў начальнік галоўнага упраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Сяргей Цімашук, паводле заканадаўства гарадская структура не мае права прапаноўваць сваіх вылучэнцаў у выбарчыя камісіі абласнога ўзроўню.

У выніку абласны выбаркам сфармаваны з 13 чалавек, дзесяць з якіх прадстаўляюць грамадскія аб’днанні і палітычныя партыі. У прыватнасці, у склад камісіі трапілі вылучэнцы Камуністычнай партыі Беларусі, Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Сваіх прадстаўнікоў у выбаркаме маюць таксама ФПБ, аб’яданне ветэранаў, РГА “Белая Русь”, Беларускі саюз жанчын, Беларускі саюз афіцэраў, абкам БРСМ, а яшчэ тры асобы ў склад камісіі былі вылучаныя грамадзянамі шляхам падачы адмысловых заяў. Першае паседжанне новаабранай выбарчай камісіі запланавана на 22 ліпеня.

“Праваабаронцы з свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international