У Смаргоні з 15 прэтэндэнтаў у склад раённай ТВК персанальна абмеркавалі толькі прадстаўніка “Белай Русі”

2015 2015-07-20T18:19:38+0300 2015-07-20T18:19:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/galasy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   20 ліпеня ў Смаргоні 15 хвілін працягвалася сумеснае пасяджэнне райвыканкама і прэзідыума раённага Савета з нагоды фармаванння раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта.

   Усяго было 15 прэтэндэнтаў на 13 месцаў у камісіі. Прычыны адхілення двух прэтэндэнтаў не агучваліся. Якасці асобных прэтэндэнтаў не абмяркоўваліся, за выключэннем аднаго. Калі быў агучаны спіс вызначаных яшчэ да пасяджэння сябраў камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко рэкамендаваў прадстаўніка ГА “Белая Русь”. Адзін з прысутных прасіў прагаласаваць за спіс у цэлым, бо персанальна ведае ўсіх вызначаных асоб і іх якасці. Дэмакратычныя партыі не падавалі заяваў на ўключэнне ў склад камісіі сваіх сябраў.
   А вось у Астраўцы на аналагічным пасяджэнні без абмеркавання кандыдатуры не ўключаны ў склад раённай камісіі вылучэнец АГП Мікола Уласевіч.

“Праваабаронцы з свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international