Заснавальнік "Платформ інавэйшн" Міхаіл Жамчужны рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд, знаходзячыся ў карцэры

2015 2015-07-20T14:20:03+0300 2015-07-20T14:20:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zamchuzny.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны

Міхаіл Жамчужны

Заснавальнік "Платформ інавэйшн", жыхар Віцебска Міхаіл Жамчужны быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), п.5 арт. 16, 375 (частка 1) і 431 (часткі 1 і 2): незаконным набыцці з мэтай збыту сродкаў для атрымання інфармацыі, наўмысным раскрыцці звестак, якія складаюць службовую таямніцу, даванні хабару і падбухтованні да злачынства. Пракурор прасіў для Жамчужнага пакарання ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі, суд абмежаваўся 6. Да гэтага пакарання далучана ранейшае, дадатковае, прысуджанае яшчэ ў 2007 годзе: Міхаіл пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчай дзейнасцю, на тэрмін 2 гады 8 месяцаў.

Такім чынам, Міхаіл Жамчужны ўжо ў другі раз апынуўся за кратамі. Першы раз яго асудзілі паводле артыкула 210 Крымінальнага Кодэкса – за "крадзеж шляхам ужывання службовымі паўнамоцтвамі". У той час Жамчужны працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, кіраваў навуковай лабараторыяй. З 2007 па 2012 год ён знаходзіўся ў месцах пазбаўлення волі.

Затрыманне па цяперашняй крымінальнай справе адбылося ў жніўні 2014 года ў Віцебску. Пра тое, што яго забралі ў СІЗА, стала вядома не адразу. Пра гэта паведаміў бацька Андрэя Бандарэнкі, былога дырэктара "Платформ інавэйшн" , які таксама знаходзіцца ў зняволенні.

Вядома, што ў дадзены момант Міхаіл Жамчужны рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд, знаходзячыся ў карцэры віцебскага СІЗА-2. Ён трапіў туды на 25 сутак, прычым ужо не ўпершыню. Паводле Міхаіла Жамчужнага, яму там "спакайней", бо ён мае магчымасць застацца сам-насам і засяродзіцца над разважаннямі па сваёй справе. Афіцыйная прычына змяшчэння ў карцэр: ён спаў у дзённы час, і гэтае спагнанне Міхаіл атрымаў не ўпершыню, а калі ўжо знаходзіўся ў карцэры. Аднак знаходжанне ў карцэры – гэта не толькі вымушаная адзінота, гэта яшчэ і абмежаванне перапіскі. Таму сябры і паплечнікі пэўны час не атрымлівалі ад яго лістоў.

Для праваабаронцаў па-ранейшаму застаюцца нявысветленымі абставіны крымінальнага пераследу Міхаіла Жамчужнага. Ён сам не паведамляе ў перапісцы звестак, якія б праяснілі сутнасць справы, спасылаючыся на тое, што ў такім выпадку ягоныя лісты не пройдуць цэнзуру. Адвакат не можа раскрыць абставіны справы пад пагрозай крымінальнага пераследу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international