Гродна: прадстаўнікі апазіцыйных партый у ТВК не ўвайшлі

2015 2015-07-20T12:09:07+0300 2015-07-20T12:09:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vykankamauskaje.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Гродзенскія праваабаронцы-назіральнікі адзначаюць, што фармаванне тэрытарыяльных выбарчых камісій на супольных пасяджэннях адміністрацый і прэзідыумаў саветаў прайшло без ніякіх нечаканасцяў. Вылучэнцы ад дэмакратычных сіл туды не трапілі, адносна іх кандыдатур нават не было галасавання.

   Паседжанне ў аблвыканкаме доўжылася крыху даўжэй звычайнага – 25 хвілін. У склад абласной ТВК было ўключана 13 чалавек, галасавалі за іх персанальна. Але вылучана ў склад ТВК было 19 асоб, аднак адміністрацыя не рэкамендавала астатніх 6 чалавек для галасавання. Прыкладам, пра вылучэнца Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Паўла Станеўскага было сказана, што ён беспрацоўны, да таго ж структуры гэтай партыі і склад арганізацыі малаколькасныя. Не ўключаны ў склад камісіі і старшыня абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч і прадстаўнік ЛДПБ.

   У Гродзенскім гарвыканкаме таксама за 25 хвілін былі сфармаваныя ТВК Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў. У іх склад увайшлі па 13 чалавек. Прадстаўнікі дэмпартый у іх не трапілі.

“Праваабаронцы з свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international