Падатковая збірае звесткі пра заробак Леаніда Судаленкі

2015 2015-07-20T10:03:27+0300 2015-07-20T10:03:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-leanid-1.jpg
Леанід Судаленка.

Леанід Судаленка.

Падатковая інспекцыя па Гомельскім раёне запатрабавала ад Гомельскага грамадскага аб’яднання „Прававая ініцыятыва” інфармацыю пра зарплату старшыні аддзялення Леаніда Судаленкі за 10 гадоў, пачынаючы з 2005 года. Пры гэтым на дакуменце прастаўлены выходны грыф „Для службовага карыстання”. 

Праваабаронца спрабуе высветліць, хто за гэтым стаіць і каму трэба атрымаць інфармацыю ў рэжыме „строгай сакрэтнасці”. Але не сумняецца, што гэта справа спецслужбаў.

– Падатковая добра ведае, што я там працую на грамадскіх пачатках. І ўсе справаздачы за час, калі я пражываў у Гомелі і працаваў там, паказвалі, што я не атрымліваў грошы за працу. Я так разумею, што гэта ініцыятыва спецслужбаў, якія рукамі падатковай спрабуюць на мяне аказваць ціск.

Па словах праваабаронцы, ён нядаўна змяніў месца жыхарства на Гомельскі раён, па ранейшаму жыхарству падаткавікі патрабавалі ад яго штогадовыя дэкларацыі аб даходах і маёмасці на працягу 15 гадоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international