На Случчыне і Піншчыне таксама забаранілі збор подпісаў у шматлюдных месцах

2015 2015-07-18T13:31:06+0300 2015-07-18T13:31:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-zbor-podpis-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З месцамі, забароненымі для збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, вызначыліся выканаўчыя камітэты Случчыны і Піншчыны. Як і ў іншых рэгіёнах Беларусі, тут ладзіць пікеты па зборы подпісаў забаранілі ў найбольш шматлюдных месцах.

У Пінскім раёне ўлады не дазволілі збіраць подпісы за кандыдатаў на адлегласці меньш пяцідзесяці метраў ад органаў улады, агранізацый забяспечваючых абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва. У гэты спіс, у прыватнасці, уваходзяць прадпрыемствы вода-, цепла- і энэргазабеспячэння, дзіцячыя садкі і школы, а таксама ўстановы аховы здароўя і ўстановы культуры. Асобным пунктам раённыя ўлады забаранілі збор подпісаў у грамадскім транспарце.

Пінскі гарвыканкам зрабіў “чорны спіс” шмат у чым падобны да спісу сваіх раённых калег. Пяцідзесяці метровая “зона, вольная ад выбараў” улучае тыя ж будынкі органаў улады і іншыя месцы, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва, у тым ліку ўстановы гандлю і прыпынкі грамадскага транспарту. Нельга збіраць подпісы не толькі каля будынкаў, але і ўнутры памяшканняў усіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада Пінска.

На тле падобных суворых амбежаванняў рашэнне Слуцкага райвыканкаму выглядае верхам лібералізму. “Зону адчужэння” для збору подпісаў каля ўстановаў і арганізацый гораду тут абмежавалі адлегласцю “ўсяго толькі” у 20 метраў. Зрэшты, на цэнтральнай плошчы гораду збор подпісаў слуцкія чыноўнікі забаранілі цалкам. Чыгуначны і аўта ваказалы адмежавалі ад зборшчыкаў подпісаў на адлегласць у 50 метраў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international