У Гомелі забаранілі праводзіць пікеты для збору подпісаў на тэрыторыях вакзалаў і прывакзальных плошчах

2015 2015-07-17T15:59:23+0300 2015-07-17T15:59:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-zbor-podpis-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 ліпеня Гомельскі гарвыканкам вызначыўся сваім рашэннем з месцамі, забароненымі для правядзення пікетаў з мэтай збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты. Дадзенае рашэнне №597 ад 15 ліпеня адрозніваецца ад папярэдніх аналагічных нарматыўна-прававых актаў, прынятых на мінулых выбарах у мясцовыя Саветы (2014 год) і прэзідэнцкай кампаніі ў 2010 годзе тым, што пад забарону праводзіць пікеты для збору подпісаў трапілі тэрыторыі аўтавакзалу, чыгуначнага вакзалу і плошчы каля вакзалаў.

Таксама гомельскія ўлады стандартна прапісалі пра адлегласць у 50 метраў ад будынкаў выканкамаў, судоў, пракуратуры, падземных пераходаў, а таксама «тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (прадпрыемствы вада-, цяпло-, энергазабеспячэння, установы адукацыі)».

Забаронена праводзіць пікеты з мэтай збору подпісаў на адлегласці менш за 200 метраў ад будынкаў радыё і тэлебачання, «Белтэлекаму», і менш за 100 метраў – ад устаноў аховы здароўя.

Практычна ўсе райвыканкамы Гомельскай вобласці адзначылі ў сваіх рашэннях пра забарону пікетаў на адлегласці менш 50 метраў ад выканкамаў, судоў, пракуратуры, РАУС, школаў, бальніц і жыццёва важных аб'ектаў. Да раённых бальніц і паліклінік нельга набліжацца для правядзення пікету бліжэй за 100 метраў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international