Баранавічы: збіраць подпісы можна, але не там, дзе шмат людзей

2015 2015-07-17T13:47:45+0300 2015-07-17T13:47:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-vykankam.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На афіцыйным сайце Баранавіцкага гарвыканкама з’явілася рашэнне № 1908 ад 07.07.2015 года “Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі”.

– Добра, што згаданае рашэнне гарадскіх уладаў не забараняе збіраць подпісы, як гэта было раней, каля крамаў, дамоў культуры, праходных прадпрыемстваў, гандлёвага дому “Вясёлка”. Але нас засмучае той факт, што па-ранейшаму забараняецца збіраць подпісы ў самых “хлебных” месцах: на цэнтральнай плошчы горада, каля аб’ектаў аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту, на рынках, а таксама каля будынкаў органаў мясцовага самакіравання, – пракаментаваў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Аднак найбольшыя спрэчкі ў мясцовых праваабаронцаў, партыйцаў і грамадскіх актывістаў выклікаў пункт 1 рашэння гарвыканкама, які забараняе збіраць подпісы каля тэрыторыі арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва. Праваабаронца Сяргей Гоўша лічыць, што ў сваім рашэнні Баранавіцкі гарвыканкам не зусім зразумела паведамляе: менавіта якія арганізацыі можна аднесці да катэгорыі “забяспечваючых абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва”? Таму, адзначыў Сяргей Гоўша, гарадскія ўлады могуць фактычна забараніць пікетаванне там, дзе яны палічаць мэтазгодным.

Але, як паказвае досвед усіх мінулых выбараў, падобныя правілы распаўсюджваюцца толькі на ініцыятыўныя групы альтэрнатыўных кандыдатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international