Жодзіна: дакументы для назіральніка ў ТВК ледзьве не згубіліся на галоўпаштамце

2015 2015-07-17T10:20:31+0300 2015-07-17T12:59:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lapicki-list-vybary-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жодзінскі Галоўпаштамт

Жодзінскі Галоўпаштамт

Заказная карэспандэнцыя з дакументамі аб вылучэнні праваабаронцы Алексея Лапіцкага назіральнікам на пасяджэнне Жодзінскага выканкама і прэзідыума Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў па фарміраванні Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь магла чарговы раз "згубіцца" ці "безнадзейна спазніцца" па прызначэнні ...

Гэта рэальна магло б здарыцца, калі б адрасат не даведаўся пра час адпраўкі да яго з Мінска (2015/07/11 г.) карэспандэнцыі з дакументам, неабходным да канкрэтнай даты, вызначанай Выбарчым заканадаўствам, і не прыйшоў бы самастойна шукаць ліст на жодзінскі Галоўпаштамт.

Як паведамляе "Беларускі праўны партал", 16 ліпеня, калі праваабаронца самастойна вырашыў у канцы дня (за 10 хвілін да закрыцця ўстановы) праверыць наяўнасць карэспандэнцыі на галоўпаштамце, - бо ў паштовай скрыні чаканае апавяшчэнне так і не з'явілася, - то аказалася, што карэспандэнцыя да яго на Жодзінскі галоўпаштамт прыйшла ўжо два дні таму.

Варта нагадаць пры гэтым, што да 19 ліпеня адпаведныя ўстановы ўлады краіны прымаюць звароты ад суб'ектаў для фарміравання ТВК і заяўкі на маніторынг за ходам фарміравання і працы гэтай асноўнай структуры "выбарчага працэсу" ў краіне ...

Праваабаронца з Жодзіна Аляксей Лапіцкі, які вылучаецца ў Жодзінскую ГВК для маніторынгу (доўгачасовым назіральнікам) ад Беларускага Хельсінкскага Камітэта (БХК), у тым ліку і пасля апошняга інцыдэнту мае намер уважліва даследаваць ўсе выпадкі са знікненнем важнай карэспандэнцыі ў яго адрас, у тым ліку і з Жодзінскага гарадскога суда, з якога раней не даходзілі  належныя паведамленні.

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА.

Фота: Аляксея Лапіцкага

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства