Незалежнага журналіста Зміцера Лупача будуць судзіць 23 ліпеня (абноўлена)

2015 2015-07-17T01:16:32+0300 2015-07-17T11:52:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lupach-zmicer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Працэс мае распачацца ў 14.30 у Глыбоцкім райсудзе.

Паводле папярэдніх звестак, справу будзе разбіраць суддзя Станіслаў Трапук, былы старшыня райсуду. Калі ён у першы раз убачыў пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне, складзены старшым інспектарам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Глыбоцкага РАУС Вячаславам Барылам, то адправіў дакументы на дапрацоўку назад у міліцыю.

Суд над незалежным журналістам быў прызначаны на 10 ліпеня, але не адбыўся. Якраз у гэты дзень Зміцера Лупача выклікалі ў міліцыю і прапанавалі падпісаць асобны дакумент – пра тое, што яго азнаёмілі з правамі і абавязкамі асобы, у дачыненні да якой заведзена адміністрацыйная справа. Пратакол пра правапарушэнне на Зміцера Лупача быў складзены 26 чэрвеня, і ў ім не было подпісу журналіста пра тое, што яму патлумачылі ягоныя правы.Міліцыянт спадар Барыла вырашыў гэта кампенсаваць праз два тыдні – папрасіўшы падпісаць асобны пратакол.

Зміцера Лупача вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб СМІ і артыкула 22.9 ч.2 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).
- за матэрыял "Знайшліся сваякі памежніка, які загінуў на Глыбоччыне 17 верасня 1939 года", размешчаны 9 чэрвеня на сайце "Еўрарадыё".

Пакуль адміністрацыйная справа Зміцера Лупача вандравала паміж судом і міліцыяй, прадстаўнікі КДБ схілялі яго да супрацоўніцтва. Паводле журналіста, яны пагражалі, што створаць непрыемнасці для жонкі Зміцера і ягонага сына. Пра гэта Зміцер Лупач распавёў сваім калегам, заявіўшы "вярбоўшчыкам", што ні пры якіх акалічнасцях не стане даносіць ніякіх звестак пра тое, што іх цікавіць – пра паездкі ва Ўкраіну, пра кантакты з замежнікамі, пра дзейнасць апазіцыйных актывістаў у рэгіёне.

У парушэнні заканадаўства аб СМІ і артыкула 22.9 ч.2 КоАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) таксама вінавацяць глыбоцкую незалежную журналістку Таццяну Смоткіну. Першапачаткова суд быў прызначаны на 9 ліпеня, але не адбыўся – дакументы таксама вярнулі на дапраўцоўку ў міліцыю. Наступная дата суду пакуль не вядомая.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international