ЦВК прыняла заявы ад 7 кандыдатаў у прэзідэнты і заўтра разгледзіць іх

2015 2015-07-16T17:30:32+0300 2015-07-16T17:59:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 чэрвеня ў 12.00 плануецца правядзенне паседжання Цэнтральнай выбарчай камісіі, на якім будуць разглядацца заявы асобаў, якія маюць намер вылучыцца кандыдатамі ў Прэзідэнты, а таксама пытанне рэгістрацыі ініцыятыўных груп выбаршчыкаў.

На дадзены момант ЦВК зарэгістравала заявы ад патэнцыйных кандыдатаў: дзеючага прэзідэнта, Сяргея Гайдукевіча, Сяргея Калякіна, Андрэя Канаўца, Таццяны Караткевіч, Анатоля Лябедзькі.

Акрамя таго, у 15.20 у ЦВК паступіла заява палітвязня Мікалая Статкевіча. Дакументы былі прадстаўлены жонкай палітзняволенага Марынай Адамовіч, якая і ўзначаліла ініцыятыўную групу.

Аднак, раней сакратар ЦВК Мікалай Лазавік ужо заявіў БелаПАН, што шанцаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча няма.

“Па сутнасці справы, заява — гэта як зварот грамадзян. Заяву мы абавязаны прыняць, вывучыць, разгледзець і адказаць у афіцыйным парадку па сутнасці", — сказаў М. Лазавік. – “Таму заява аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча будзе прынята, як і ў астатніх асобаў, якія звярталіся або будуць звяртацца з просьбай у ЦВК”.

“Але ні ў воднага чалавека, які кіруецца нормамі закона, не ўзнікае сумненняў, што ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча будзе адмоўлена, — мяркуе сакратар ЦВК. — Нават той, хто кіруецца нейкімі палітычнымі меркаваньнямі, разумее, што ў рэгістрацыі будзе адмоўлена".

Хто яшчэ паспее падаць заяву на вылучэнне ў кандыдаты, чые ініцыятыўныя групы зарэгіструюць, а чые – не, і ці спраўдзяцца словы прадстаўніка ЦВК, стане вядома ў бліжэйшы час.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international