Мінскі абласны Савет апраўдаў парушэнне працэдуры разгляду прапановы праваабаронцы

2015 2015-07-16T12:54:41+0300 2015-07-16T12:54:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінскі абласны Савет дэпутатаў не задаволіў скаргу салігорскага прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага Камітэту Леаніда Мархоткі на адмову прэзідыума Салігорскага раённага Савета вынесці на чарговае сесійнае паседжанне праект яго пастановы “Аб свабодзе мірных сходаў”.

Прапанаваная праваабаронцам пастанова прадугледжвае скасаванне рашэння раённых ўладаў “Аб вызначэнні месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў” у сувязі з яго неадпаведнасцю Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі палічыў, што накладзеныя рашэннем салігорскіх уладаў абмежаванні на свабоду сходаў з’яўляюцца законнымі, а значыцца адмова прэзідыума салігорскага райсавета вынесці на чарговае сесійнае паседжанне праект пастановы “Аб свабодзе мірных сходаў” таксама палягае ў правым рэчышчы.

Спадар Мархотка ж у чарговы раз нагадаў, што ў адпаведнасці з законам “Аб мясцовым самакіраванні” праекты рашэнняў па пытаннях мясцовага значэння, унесеныя грамадзянамі ў Савет, падлягаюць абавязковаму разгляду на сесіі Савета з удзелам прадстаўнікоў грамадзян.

- Разумееце, гэта не кампетэнцыя прэзідыума і не кампетэнцыя старшыні Савета вырашаць лёс прапанавага грамадзянінам праекта пастановы. Паводле закона гэта робіцца дэпутатамі на сесіі і кропка. Члены прэзідыума, выканкамаўскія юрысты ды хто заўгодна могуць пад час сесіі ўсю тую аргументацыю выкласці дэпутатам. Законам таксама прадугледжаны ўдзел грамадзян, якія тую пастанову прапаноўвалі. То бок я падчас гэтай сесіі выклаў бы дэпутатам таксама сваё бачанне па гэтым пытанні, каб яны маглі прыняць узважанае рашэнне, - кажа Леанід Мархотка.

На думку прадстаўніка БХК, улады баяцца такога публічнага абмеркавання з удзелам прадстаўнікоў незалежнага грамадства нават у асяродку сваіх кішэнных дэпутатаў. Праваабаронца не выключае, што пасля больш дасканалай прапрацоўкі пытання падасць скаргу ў суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international