Баранавічы: у склад гарадской выбарчай камісіі вылучаны тры прадстаўнікі дэмакратычных аб’яднанняў

2015 2015-07-16T00:34:55+0300 2015-07-16T00:36:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranav-shylda-tvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пакуль толькі два прадстаўнікі дэмакратычных партый і адзін сябра грамадскай арганізацыі Баранавічаў вылучаны ў склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта.

Ад партыі левых “Справядлівы свет” вылучаны актыўны партыец Рыгор Дружынін, які раней балатаваўся ў дэпутаты мясцовага Cавета.

Шляхам збору подпісаў вылучаны індывідуальны прадпрымальнік, актывіст Партыі БНФ Мікалай Чарнавус, які неаднаразова быў прэтэндэнтам не толькі ў мясцовы Савет дэпутатаў, але і ў Палату прадстаўнікоў НС.

Баранавіцкая гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы заўсёды прымае актыўны ўдзел не толькі ў асветніцкай дзейнасці, прапагандзе беларускай мовы і культуры, але і ў грамадска-палітычным жыцці горада. Баранавіцкая рада ТБМ вылучыла ў склад гарадской выбарчай камісіі Сырыцу Віктара, які добра ведае Выбарчы кодэкс, мае вялікі вопыт палітычнай і грамадскай дзейнасці.

Іншыя баранавіцкія апазіцыйныя палітычныя партыі і дэмакратычныя грамадскія арганізацыі не вылучылі сваіх прадстаўнікоў ў склад гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

Фота: Шыльда Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта ў 2010 годзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international