Салігорск: Аляксандр Малочка абмеркаваў з начальнікам ДАІ няздольнасць інспектараў скласці пратакол па-беларуску

2015 2015-07-16T00:08:29+0300 2015-07-16T00:08:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорац Аляксандр Малочка сустрэўся з кіраўніком салігорскай ДАІ ды абмеркаваў з ім няздольнасць яго падначаленых выконваць свае абавязкі на дзяржаўнай беларускай мове.

Нагадаем, напрыканцы чэрвеня Аляксандр Малочка быў спынены за дробнае правапарушэнне мясцовымі даішнікамі. Мець зносіны з імі салігорац пажадаў на беларускай мове, але дзяржаўныя службоўцы не здолелі нават пратакол аб правапарушэнні скласці па-беларуску.

- Шчыра кажучы, кіраўніцтва ДАІ не адаразу зразумела сутнасць маіх прэтэнзіяў, хоць у пратаколе ўсё было мною пазначана. Урэшце начальнік аўтаінспекцыі ўскосна прызнаў недастатковы для выканання службовых абавязкаў узровень валодання беларускай мовай сваіх падначаленых, але ў апраўданне спаслаўся на замацаванае ў Канстытуцыі двухмоўе. Зрэшты, адэпта “рускага свету” у кіраўніку аўтаінспкцыі я не пабачыў, - кажа Аляксандр Малочка. - Начальнік ДАІ падзяліўся сваімі думкамі аб неабходнасці комплекснага падыходу да моўнага пытання. Казаў, што неабходна пачынаць з укаранення беларускай мовы ў садках, каб у школе дзецям было прасцей. Каб беларуская мова паўнавартасна прысутнічала ў ВНУ і тады гэта будзе стымулам для вучняў і іх бацькоў. Як я зразумеў, тады ў супрацоўнікаў аўтаінспекцыі, з такой адукцыяй за плячыма, не будзе праблем са складаннем пратаколаў па-беларуску. Нельга не пагадзіцца з такой пазіцыяй, але, на жаль, факту парушэння маіх моўных правоў салігорскімі супрацоўнікамі ДАІ гэткія развагі не адмяняюць.

Што да самога парушэння правілаў дарожнага руху, дык выявілася, што і на рускай мове супрацоўнікі ДАІ склалі праткол няслушна.

- У пратаколе казалася пра паўторнасць здзейсненага мною правапарушэння, але гэтае абвінавачваенне не пацьвердзілася. Цяпер той пратакол анулявалі і далі мне пастанову аб спыненні справы. Зрэшты, пасведчанне мне не аддалі, а разгляд справы проста адклалі, бо будуць складаць новы пратакол. Я папярэдзіў, што буду такі чакаць беларускамоўнай версіі дакумента, - гаворыць Аляксандр.

Па словах салігорца, у выпадку адмовы выдаць пратакол па-беларуску, ён гатовы працягнуць спрэчку з дзяржаўтаінспекцыяй у судзе. Да таго ж Аляксандр Малочка чакае рэакцыі на парушэнне даішнікамі моўнага заканадаўства ад пракуратуры, скарга ў якую была накіраваная адразу пасля здарэння.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international