Брэст: да запалохвання мясцовых актывістаў далучыліся ўстановы адукацыі

2015 2015-07-15T16:54:55+0300 2015-07-15T16:54:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/telefanavannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спачатку Паліну і Андрэя Шарэнду выклікалі ў пракуратуру, а пазней да іх на кватэру спрабавалі прыйсці прадстаўнікі аддзела адукацыі, каб засведцыць, у якіх умовах гадуецца 6-гадовы сын.

Што да позвы ў пракуратуру горада, дык Андрэй і Паліна адмовіліся ісці ў гэтую установу. “У позве было пазначана, што да нас нібыта ёсць пытанні наконт прад’яўлення зыска “пра спагнанне шкоды юрыдычнай асобе”, - заўважыла Паліна Шарэнда. – Аднак ніякай шкоды мы нікому не нанеслі, таму вырашылі ўстрымацца ад наведвання пракуратуры”.

Ужо праз некалькі дзён дадому да актывістаў патэлефанавалі псіхолаг адной з брэсцкіх школ, а таксама супрацоўніца аддзелу адукацыі. Сутнасць размовы была ў тым, што прадстаўнікі гэтых устаноў пажадалі агледзець умовы пражывання шасцігадовага сына Шарэндаў. “Калі я спыталася, ці не паводле патрабавання КДБ адбудзецца гэты візіт настаўніц, яны фактычна падцвердзілі, што сапраўды ёсць загад ад спецслужбаў, - кажа Паліна Шарэнда. – Але ж мы не стаім на ўліку як людзі з нізкім сацыяльным статусам альбо алкаголікі. Чаму ж такая ўвага да нас? Я звязваю гэта толькі з палітыкай і з тым, што вырашылі ўзмацніць ціск напярэдадні выбараў”.

Паліна нагадала, што яе муж апошнім часам двойчы быў затрыманы праваахоўнымі органамі і яшчэ адзін раз на беларускай мяжы, калі ў яго былі канфіскаваны 7 сцягоў Еўразвязу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international