Бабруйск: набліжэнне выбараў незаўважнае

2015 2015-07-15T16:20:16+0300 2015-07-15T16:20:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-2015.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску пакуль не адчуваецца хоць нейкай цікавасці да прэзідэнціх выбараў, у тым ліку і ў мясцовых СМІ. На гарадскіх вуліцах няма плакатаў і расцяжак, якія маглі б інфармаваць бабруйчан пра пачатак кампаніі.

На сайтах гарвыканкаму і райвыканкаму можна ўбачыць банеры "Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2015", пад імі ёсць агульная інфармацыя: каляндарны план, дапаможнікі сябрам камісій. Што тычыцца мясцовых газет, яны абмежаваліся размяшчэннем невялікай інфаграфікі з этапамі выбарчай кампаніі.

"Бабруйскі кур'ер" пайшоў далей, яго журналісты правялі ў горадзе апытанку, прымеркаваную да выбарчай кампаніі. У мінакоў запытваліся, ці прымаюць яны ўдзел у палітычным жыцці краіны? Адметна, што ў асноўным бабруйчане дэманструюць пасіўнае стаўленне да палітычных працэсаў у краіне і не жадаюць браць у іх удзел. Праявай актыўнага "палітычнага жыцця" удзельнікі апытанкі лічаць галасаванне на выбарах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international