Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію імя Льва Сапегі ў Варшаве

2015 2015-07-14T16:56:45+0300 2015-07-14T17:07:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ales_bialiacki3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі падчас уручэння прэміі Льва Сапегі (фота Polskie Radio)

Алесь Бяляцкі падчас уручэння прэміі Льва Сапегі (фота Polskie Radio)

Як паведамляе Polskie Radio, у Варшаве 13 ліпеня кіраўніку Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму ўручылі прэмію імя Льва Сапегі.

Вядомы беларускі праваабаронца, пісьменнік, былы палітвязень Алесь Бяляцкі павінен быў атрымаць прэмію імя Льва Сапегі яшчэ ў 2012 годе. Але не змог зрабіць гэтага, бо знаходзіўся ў беларускай турме. Таму толькі зараз узнагарода дачакалася свайго ўладальніка.

Падчас атрымання прэміі Алесь Бяляцкі заўважыў, што сёння ў Беларусі ёсць шмат працы для праваабаронцаў, у тым ліку звязанай з дапамогай палітычным рэпрэсаваным і іх сем’ям.

Дырэктар Усходне-Еўрапейскіх даследаванняў Ян Маліцкі, які ўручаў ўзнагароду, нагадаў, што Алесь Бяляцкі першапачаткова быў не дзесятым, а сёмым лаўрэатам прэміі Льва Сапегі. Але ў 2012 годзе, калі было прынята рашэнне аб прадастаўленні яму ўзнагароды, ён быў за кратамі.

Прэмія імя Льва Сапегі знаходзіцца пад патранажам прэзідэнта Польшчы. Мэта яе - вылучыць грамадзян Беларусі, якія ўнеслі важны ўклад у фарміраванне і развіццё грамадзянскай супольнасці ў краіне, а таксама прымаюць актыўны ўдзел у фарміраванні незалежнай і дэмакратычнай Беларусі, звернутай у еўрапейскім кірунку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international