Галоўнага рэдактара незалежнай газеты «НАШ Магілёў» будуць судзіць

2015 2015-07-14T12:45:58+0300 2015-07-14T12:45:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/111barysauiharmahileucr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

Суд над Ігарам Барысавым адбудзецца 15 ліпеня ў 9-30 у судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва.

Пра завядзенне двух новых адміністрацыйных спраў стала вядома ўчора, 13 ліпеня, калі супрацоўнікі міліцыі патэлефанавалі галоўнаму рэдактару «НАШ Магілёў» і прапанавалі забраць кампутары, якія былі раней канфіскаванымі.

- Калі я прыйшоў у пастарунак, то старэйшы лейтэнант Варанцоў вярнуў мне кампутары, а таксама азнаёміў мяне з пастановай аб спыненні праверкі ў межах крымінальнай справы па факту нібыта паклёпу, які нібыта быў здзейснены на сайце газеты «НАШ Магілёў» на аднаго з дырэктароў магілёўскага прадпрыемства. Таксама супрацоўнік міліцыі азнаёміў мяне з двума новымі адміністрацыйнымі справамі, якія былі заведзены на мяне. Размова ідзе пра парушэнне Закона «Аб СМІ» (ч.2 арт.22.9 КаАП), бо я, як рэдактар сайта, нібыта недагледзеў, які быў размешчаны матэрыял на інфармацыйным рэсурсе, а таксама атрыманне грашовай дапамогі з-за мяжы нібыта на працу выдання -- ч.2 арт.23.24 КаАП, - кажа Ігар Барысаў.

Галоўны рэдактар «НАШ Магілёў» адзначае, што яго часткова азнаёмілі з матэрыяламі адміністрацыйных спраў, а таксама перадалі позву ў суд. Хто суддзя -- яшчэ невядома, аднак разгляд справы пачнецца ўжо 15 ліпеня. Міліцыя абяцае кур'ерам даставіць матэрыялы справы ў суд да пачатку судовага пасяджэння. Апроч таго, участковы Варанцоў сказаў, што нікога ў турму не пасадзяць, а на разгляд адміністрацыйнай справы можна і ўвогуле не хадзіць – суд можа разгледзець справу і без Ігара Барысава.

Юрыст і праваабаронца Алена Барысава каментуе:

- 4 чэрвеня маёрам Казаковым адвольна была прыпынена адміністрацыйная справа. Абгрунтаванай прычыны для прыпынення гэтай справы не было, бо ўсе запыты аб месцазнаходжанні сайта, у тым ліку ў Каралеўства Нідэрландаў, былі зроблены яшчэ ў межах праверкі па крымінальнай справе. У матывіровачнай частцы не пазначаецца, якім чынам гэта можа ўплываць на ход і сутнасць разгляду адміністрацыйнай справы, калі будзе ўстаноўлена асоба, якой належыць сайт. Пра месцазнаходжанне сайта ў Нідэрландах і аб яго месцавызначэнні маёр Казакаў казаў яшчэ ў сакавіку ў прысутнасці Ігара Барысава, і выглядае гэты запыт зараз недарэчным. Міліцыянты такім чынам хітруюць, каб выцягнуць справу, тэрмін разгляду якой выйшаў 13 чэрвеня. Факт таго, што пастанова аб аднаўленні адміністрацыйнай справы адсутнічае ў матэрыялах справы, таксама шмат пра што гаворыць, пры гэтым судовае пасядженне ўжо прызначана. Няма пастановы аб аднаўленні справы, а судовае пасяджэнне ўжо прызначана, як такое можа быць?! - гаворыць Алена Барысава.

Нагадаем, што 13 сакавіка чацвёра міліцыянтаў разам з двума панятымі зрабілі агляд прыватнай кватэры Ігара Барысава. Затым у гэтым жа складзе яны прыехалі на офіс, дзе размяшчаецца мясцовая арганізацыя праваабарончага цэнтра «Вясна». Агулам з двух кватэр было канфіскавана шэсць кампутараў, два мадэмы і нататнік Ігара Барысава.

Даказаць, што Ігар Барысаў мае дачыненне да напісання артыкула, у якім міліцыянты ўбачылі паклёп, а таксама размяшчэнні яго на сайце газеты «НАШ Магілёў» у міліцыянтаў не атрымалася. Лінгвістычная экспертыза артыкула, якая была праведзена міліцыянтамі, не выявіла фактаў паклёпа ў артыкуле, які датычыўся дырэктара аднаго з магілёўскіх прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international