Мікалай Дзядок. Горкі прысмак калоніі ў Горках

2015 2015-07-13T22:57:00+0300 2015-07-13T17:11:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zam_tutby_phsl_kolonia_001.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY

Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY

Два месяцы, як Мікалай Дзядок знаходзіцца ў папраўчай калоніі г. Горкі. Туды ён быў пераведзены 12 мая пасля прысуду яшчэ на адзін год пазбаўлення волі па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса.

За гэты час за парушэнне рэжыму ўтрымання і адмовы ад неналежнай працы палітвязень быў змешчаны ў штрафны ізалятар (ШЫЗА) 5 разоў і агулам за 50 дзён адсядзеў там 42 сутак. У гэты перыяд Міколе Дзядку прыйшоў 31 ліст, але прачытаць іх ён змог толькі пасля выхаду з ШЫЗА.

А ўжо 30 чэрвеня палітзняволены быў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на 6 месяцаў як злосны парушальнік парадку адбыцця пакарання ў папраўчай калоніі.

Акрамя таго, сустрэчы Мікалая з адвакатам жорстка абмяжоўваюцца адміністрацыяй калоніі і складаюць 15-20 хвілін. Больш за тое, адзін раз адваката ўвогуле не пусцілі да падабароннага.

Усе гэтыя дзеянні з боку адміністрацыі калоніі ў дачыненні да Мікалая Дзядка расцэньваюцца яго блізкімі і праваабаронцамі як безперапынны ціск з мэтай зламаць і падпарадкаваць волю палітвязня.

Храналогія пераследу

12 мая Мікалай Дзядок быў пераведзены ў папраўчую калонію №9 г. Горкі з турмы №4 г. Магілёва. У 21 гадзіну з-за стомленасці заснуў у камеры на адну гадзіну раней, чым трэба, што адміністрацыяй калоніі было кваліфікавана як парушэнне рэжыму.

13 мая за гэта парушэнне быў пакараны пазачарговым дзяжурствам – мыццём прыбіральняў. Мікалай Дзядок адмовіўся ад выканання такога загаду, так як па турэмных “законах” такую працу могуць выпаўняць толькі зняволенныя з “пэўным статусам”, і адміністрацыя калоніі добра пра гэта ведае. У гэты ж дзень за адмову быў пакараны арыштам ў ШЫЗА на 5 сутак.

17 мая быў вызвалены з ШЫЗА не ў 19 гадзін, як трэба было па часе арышту, а ў 21 гадзіну, за 1 гадзіну да адыходу да сну па рэжыме. У 22.05 Мікалай Дзядок яшчэ не спаў, таму што не паспеў пасля выхаду з ШЫЗА прывесці сябе ў парадак: памыцца, пачысціць зубы, размясціцца ў камеры. У гэты час прадстаўнікі адміністрацыі калоніі зайшлі ў камеру і зафіксавалі новае парушэнне рэжыму.

18 мая начальнік калоніі Лапатка А. не выслухаў тлумачэнні палітзняволенага і пакараў яго арыштам у ШЫЗА на 7 сутак. У ШЫЗО Мікалай Дзядок быў пасаджаны ў вельмі халодную камеру: тэмпература паветра у тыя дні была 6-9 градусаў, ацяпленне было адключанае, а вопратка па рэжыму была апранута вельмі лёгкая. Увесь дзень палітвязень прасіў перавесці яго ў больш цёплую камеру, але яго просьбы былі праігнараваны.

19 мая М. Дзядок у знак пратэсту супраць самавольства адміністрацыі парэзаў сабе абедзве рукі і жывот. Пасля аказання медыцынскай дапамогі, яго адвялі да начальніка калоніі, якому ён выказаў свае патрабаванні. Аднак пасля гэтага яго зноў пасадзілі ў тую ж камеру, дзе ён знаходзіўся да заканчэння тэрміну ў 7 сутак.

26 мая яму дадалі яшчэ 3 сутак арышту ў якасці пакарання за пашкоджанне самаго сябе.

2 чэрвеня Мікалаю Дзядку даручылі працу па збіванню драўляных паддонаў 5 дзён на тыдзень па 7 працоўных гадзін і 3 гадзіны ў суботу з штомесячнай аплатай 5000 беларускіх рублёў. Выконваць такую працу палітвязень адмовіўся, напісаў заяву начальніку калоніі аб прадастаўленні яму працы па спецыяльнасці і аплочваемую ў адпаведнасці з заканадаўствам. У гэты ж дзень за адмову
ад працы яму было прызначана пакаранне ў выглядзе арышту ў ШІЗА на 7 сутак.        

9 чэрвеня зноў адмовіўся выконваць вышэйназваную працу і зноў арыштаваны ў ШІЗА на 10 сутак. Пасля выхаду за адмову ад працы зноў змешчаны ў ШЫЗА на 10 сутак.

10 чэрвеня і 25 чэрвеня Мікалая наведаў адвакат, сустрэчы з якім цягнуліся 20 і 15 хвілін адпаведна.

30 чэрвеня пераведзены ў памяшканне камернага тыпу памерам у 5 кв.м. тэрмінам на 6 месяцаў за шматразовыя парушэнні парадку адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі. Неўзабаве да яго ў камеру перавялі яшчэ аднаго зняволенага.

2 ліпеня да Мікалая не пусцілі адваката, матываваўшы гэта тым, што нібыта ён не пісаў заяву на сустрэчу з абаронцам.

Па меркаваннях юрыста Праваабарончага цэнтру “Вясна” Паўла Сапелкі, змена рэжыму ўтрымання можа пагражаць новым тэрмінам зняволення:

“Тое, што Мікалай Дзядок зараз знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ўжо сам па сабе непрыемны факт. ПКТ - гэта турма ў турме, дзе найбольш строгі рэжым: зняволеныя там пастаянна знаходзяцца ў камеры за выключэннем рэдкіх шпацыраў.

Горш за ўсё тое, што палітвязень можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па арт. 411 Крымінальнага кодэкса яшчэ раз і яму можа быць зноў прадоўжаны тэрмін, як гэта было ў лютым гэтага года. Практыка прымянення такога артыкула да зняволеных не аднойчы падвяргалася жорсткай крытыцы з боку праваабаронцаў як супярэчная прынцыпам юрыспрудэнцыі - за адную і тую ж правіну нельга караць двойчы. Акрамя таго, выкарыстанне артыкула 411 КК груба парушае міжнародныя пагадненні, падпісаныя Беларуссю, у прыватнасці Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, дзе таксама паказана, што «ніхто не павінен быць другі раз асуджаны або пакараны за злачынства, за якое ён ужо быў канчаткова асуджаны ў адпаведнасці з законам і крымінальна-працэсуальным правам кожнай краіны »(п. 7 арт. 14 Пакта)”.

Жонка палітзняволенага Валерыя Хоціна за два месяцы атрымала толькі 7 лістоў:

“У цэлым, яны былі мала інфарматыўнымі, таму што пісаў ён у свае адзіныя некалькі гадзін паміж выхадам і змяшчэнне ў ШЫЗА. Пасля пераводу ў ПКТ лістоў стала больш, але адказвае ён зараз яшчэ на майскія. Раней нашай асноўнай крыніцай інфармацыі быў адвакат, але стала больш складана пасля таго, як адвакату сталі перашкаджаць ў наведваннях Колі.

Я не здзіўленая дзеяннямі і стаўленнем адміністрацыі калоніі, мы былі да іх гатовыя яшчэ да пераводу. Думаю, Мікалаю нялёгка, асабліва ва ўмовах максімальнай блакады ў ШЫЗА, калі ён пазбаўлены любых заняткаў, акрамя як сядзець, хадзіць і думаць. Але, вядома ж, у лістах ён не будзе пра гэта пісаць, роўна як і адвакат нічога такога не перадае. Мне часам спакайней не думаць, што менавіта там адбываецца, таму што паўплываць на сітуацыю я ўсё роўна не магу. Застаецца спадзявацца толькі на фізічную і псіхалагічную трываласць мужа”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international