Інфармацыйных плакатаў, прысвечаных прэзідэнцкім выбарам, у Баранавічах няма

2015 2015-07-13T16:11:43+0300 2015-07-13T16:12:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-plakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах, як у цэнтры, так і ў мікрараёнах, пакуль зусім няма плакатаў і банераў, прысвечаных прэзідэнцкім выбарам, якія павінны адбыцца 11 кастрычніка 2015 года. На вокнах вялікіх і малых крамаў, як звычайна, паўсюль ёсць камерцыйная рэклама аб коштах на харчовыя, прамысловыя тавары і на розныя паслугі, але няма аніякай вонкавай прадукцыі, якая б нагадвала жыхарам горада, што хутка адбудуцца прэзідэнцкія выбары.

– Няма таксама аніякай інфармацыі пра прэзідэнцкія выбары і на першым паверсе Баранавіцкага гарвыканкама, дзе звычайна збіраецца найбольшая колькасць наведвальнікаў. Ужо прайшло 2 тыдня з моманту абвяшчэння Палатай прадстаўнікоў НС РБ пачатку прэзідэнцкай кампаніі, але, як відаць, дзяржаўныя органы пакуль не спяшаюцца вонкава паведаміць аб важнейшай палітычнай падзеі 2015 года, – пракаментаваў праваабаронца Сяргей Гоўша.

На фота: інфармацыйны плакат пра выбары прэзідэнта ў 2010 годзе

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international