Хоцімск: перадвыбарчай актыўнасці не адчуваецца

2015 2015-07-13T08:47:20+0300 2015-07-13T15:29:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-2015.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гарадскім пасёлку Хоцімск і ў Хоцімскім раёне, які размешчаны на самым усходзе Магілёўскай вобласці, пакуль амаль не адчуваецца пачатак кампаніі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На інтэрнэт-сайце раённай газеты “Шлях кастрычніка” было размешчана паведамленне БелТА пра тое, што Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары ў краіне на 11 кастрычніка 2015 г., і на гэтым інфармаванне з боку раёнкі жыхароў Хоцімшчыны аб важнай падзеі ў жыцці краіны скончылася.

На інтэрнэт-сайце Хоцімскага райвыканкама ў рубрыцы “Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” можна знайсці Пастанову Палаты прадстаўнікоў “Аб прызначэнні выбараў прэзідэнта РБ”, дакументы ЦВК і абвестку пра прыём дакументаў на вылучэнне прадстаўнікоў у склад Хоцімскай раённай выбарчай камісіі.

Па словах грамадскага актывіста з Хоцімска Валерыя Каранкевіча, мясцовыя дэмакратычныя актывісты пакуль не вызначыліся, ці будуць вылучаць свайго прадстаўніка ў склад раённай камісіі. У Хоцімскім раёне восем чалавек запісалася ў склад ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты прадстаўніка “Народнага рэферэндуму” Таццяны Караткевіч. Валерый Каранкевіч кажа, што пасля ціску з боку ўладаў на мясцовых дэмакратычных актывістаў падчас выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Хоцімску ў 2012 годзе нават многія дэмакратычныя актывісты баяцца дэманстраваць хоць нейкім чынам сваю грамадзянскую пазіцыю.

Па звестках дэмакратычных актывістаў Хоцімска, мясцовыя ўлады ўжо сфармавалі спіс чальцоў ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў якасці кандыдата дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Аснову гэтага спіса ў Хоцімскім раёне традыцыйна склалі прадстаўнікі бюджэтных арганізацый.

У Хоцімскім раёне існуюць вялікія праблемы з працаўладкаваннем, не хапае працоўных месцаў. Буйнейшае у гарадскім пасёлку прадпрыемства – Хоцімскі жылкамгас – несвоечасова выплаціла заробак сваім працаўнікам за мінулы месяц, аднак гэта не выклікала нейкага праяўлення пратэстных настрояў з іх боку, бо людзі баяцца згубіць нават такую працу.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international