Баранавічы: на сайце афіцыйнай газеты гарвыканкама -- выключна патрабуемыя ЦВК матэрыялы пра выбары

2015 2015-07-12T23:05:06+0300 2015-07-21T14:34:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranav-nash-kraj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце афіцыйнай газеты Баранавіцкага гарвыканкама “Наш край” няма ўласных матэрыялаў пра пачатак кампаніі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На адмысловым банеры, прысвечаным выбарам прэзідэнта, можна знайсці інфармацыю аб дзейнасці ЦВК і перадрук матэрыялаў БЕЛТА, а таксама абвестку аб прыёме дакументаў на вылучэнне прадстаўнікоў у склад Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. На гэтым сайце можна яшчэ пабачыць і пастанову Палаты прадстаўнікоў НС РБ “Аб прызначэнні выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Недзяржаўная гарадская газета “Intex-press” больш разнастайна асвячае пачатак прэзідэнцкіх выбараў. Акрамя пастанова Палаты прадстаўнікоў НС РБ аб прызначэнні 11 кастрычніка 2015 года выбараў прэзідэнта РБ, на сайце і ў самой газеце маюцца ўласныя матэрыялы, прысвечаныя галоўнай палітычнай падзеі года. Газета надрукавала падрабязную размову з лідэрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і сябрам АГП, экс-старшынём праўлення Нацыянальнага банка Станіславам Багданкевічам. На сайце газеты можна даведацца аб матывах, па якіх баранавіцкі апазіцыянер Мікалай Чарнавус вырашыў збіраць подпісы за дзеючага прэзідэнта краіны. Тут можна знайсці вялікае інтэрв’ю польскага аналітыка, шэфа ўсходнееўрапейскага аддзела інтэрнэт-часопіса “Kultura Liberalna” Лукаша Ясіна, які выказаў асабістае меркаванне аб асаблівасцях цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў.

"Праваабаронцы за свабодеыя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international