“Народная Воля” – унікальная з’ява ў беларускай журналістыцы

2015 2015-07-12T22:34:01+0300 2015-07-12T22:39:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nv-20.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 ліпеня незалежная газета «Народная воля» адзначыла сваё  20-годдзе. Старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі і калектыў праваабарончага цэнтра даслалі на адрас газеты віншавальную паштоўку, у якой высока ацаніўшы унёсак “Народнай волі” ў фарміраванні дэмакратычнага грамадства жадаюць калектыву выдання  энергіі, крэатыўнасці і аптымізму.

“Віншуем калектыў слаўнай газеты з 20-ці годдзем! “Народная Воля” – гэта ўнікальная з’ява ў беларускай журналістыцы. Як рупар дэмакратычных поглядаў і думак, яна нязломна трывала ўсе 20 няпростых гадоў. Яе ўнёсак у пабудову беларускай грамадзянскай супольнасці – неацаняльны, а папулярнасць – сапраўды народная.

Для мяне асабіста, НВ – каштоўная крыніца інфармацыі, аптымізму на працягу амаль трох гадоў зняволення.

Калектыў рэдакцыі – нашыя паплечнікі і аднадумцы, прафесіяналы сваёй справы.

Віншуем! Жадаем энергіі. Актыўнасці. Крэатыўнасці і аптымізму! Не паддавацца цяжкасцям, не апускаць рукі, ісці наперад! Мы разам ідзем адной дарогаю і, несумненна, “дойдзем да Беларусі”. Жыве Беларусь!”

А. Бяляцкі, ПЦ “Вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства