Гродна: некалькі дзён чыноўнікі не рэгіструюць прадстаўніка БХК на паседжанне па ўтварэнні тэрытарыяльных камісій

2015 2015-07-12T19:51:43+0300 2015-07-13T15:30:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naziranne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Праваабаронца Святлана Рудкоўскага 8 ліпеня прыйшла ў гродзенскі гарвыканкам зарэгістравацца як прадстаўнік БХК у якасці назіральніка на супольнае паседжанне Гродзенскага гарвыканкама і Прэзідыума гарадскога савету дэпутатаў па фармаванні тэрытарыяльна-выбарчых камісій дзеля ажыцццяўлення маніторынгу.

Выбарчым кодэксам РБ устаноўлена, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў ажыццяўляюцца адкрыта і галосна (ч.1.ст.13 ВК РБ). Згодна з арт.3 Закона РБ «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў РБ» мясцовае кіраванне ажыццяўляецца, у тым ліку, на прынцыпе галоснасці. У адпаведнасці зч. 2 арт.39 Закона, на пасяджэннях выканаўчага і распарадчага органа ва ўстаноўленым парадку могуць прысутнічаць прадстаўнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзяне.

У адпаведнасці з заканадаўствам грамадскае аб’яднанне “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” праз электронную пошту даслала ў выканкам адпаведнае накіраванне. Пры тым выявілася, што ў кабінет №8 гарвыканкаму дадзенае накіраванне не паступіла, але пра тое, што яно было зарэгістравана як электронны ліст у агульным аддзеле, супрацоўніцы гарвыканкаму, якія прымаюць дакументы па выбарах, ведалі. Яны сказалі, што накіраванне знаходзіцца ў начальніка арганізацыйнага аддзелу, які ад’ехаў. Рудкоўская пакінула свае тэлефоны з просьбай паінфармаваць пра паступленне накіравання ў кабінет нумар 8. Але за два дні ёй ніхто так і не патэлефанаваў. Тады Святлана Рудкоўская 10 ліпеня паўторна звярнулася ў кабінет №8 гарвыканкаму, каб яе запісалі ў журнал рэгістрацыі. Аднак ёй адмовілі ў гэтым, сказаўшы, што накіраванне не паступіла і адправілі актывістку ў агульны аддзел. Там удалося высветліць, што з 8 ліпеня накіраванне знаходзіцца ў Алега Бялінскага, кіраўніка справамі Гродзенскага гарвыканкаму, які адказны за арганізацыю і правядзенне выбараў, а на дадзеным этапе за ўтварэнне ТВК. Колькі яшчэ дзён накіраванне будзе ў чыноўніка на руках – невядома.  

   У той жа час у аналагічнай сітуацыі па рэгістрацыі іншага назіральніка ад БХК Рамана Юргеля ў Гродзенскім аблвыканкаме ніякіх праблем не ўзнікла. Без праблем падалі на рэгістрацыю ў выканкамах адпаведныя накіраванні і іншыя праваабаронцы – Віктар Сазонаў і Андрэй Коця.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international