Улады ціснуць на «Местную Газету».

2003 2003-10-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 кастрычніка рэдактар ваўкавыскага незалежнага выдання “Местная Газета” Андрэй Шантаровіч атрымаў ліст ад міністра інфармацыі Уладзіміра Русакевіча, ў якім газета папярэджваецца аб магчымай ліквідацыі. На думку Шантаровіча, гэта помста ўладаў за асвятленне “Местной газетай” канфлікту ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча з падаткавай інспекцыяй.

Рэдактара папярэдзілі, што ў выпадку калі размяшчэнне юрыдычнага адрасу газеты на працягу месяца не будзе ўзгоднена з ваўкавыскімі ўладамі, то газета будзе ліквідавана. Юрыдычны адрас “Местнай газеты” першапачаткова быў у Смаргоні. Потым рэдакцыя перамесцілася ў Ваўкавыск. У такім выпадку рэдакцыя павінна толькі паведаміць уладам пра змену адраса. Гэта і было зроблена. Таму з юрыдычнага пункту гледжання ніякіх парушэнняў у нас няма, лічыць Шантаровіч.

Галоўны рэдактар “Местнай Газеты” разглядае рашэнне Міністэрства Інфармацыі як помсту газэце за асвятленне канфлікту мясцовага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча з падаткавай інспекцыяй. На працягу першага тыдня галадоўкі Шантаровіч фактычна выконваў абавязкі прэсавага сакратара галадуючых і ў многім дзякуючы яго намаганням справа патрапіла на першыя старонкі дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.

Цяпер галоўны рэдактар рыхтуе адказ міністру інфармацыі, але не выключае, што яму прыйдзецца даводзіць сваю правату ў судзе.

Нагадаем, што прыватны прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч і 26 яго супрацоўнікаў працягваюць галадоўку пратэсту. Галадоўшчыкі пратэстуюць такім чынам супраць незаконных на іх думку дзеянняў падаткавай інспекцыі, якая арыштавала 13 аўтамабіляў Аўтуховіча. У выніку гэтага працу страціла па розных ацэнках ад 30 да 60 чалавек.

pagonia.promedia.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international