Праваабаронцу Сяргея Усцінава адмовіліся ўключыць у Грамадскую назіральную камісію

2015 2015-07-10T12:14:37+0300 2015-07-10T12:14:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turma2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама адхіліла кандыдатуру праваабаронцы Сяргея Усцінава ў члены Мінскай абласной грамадскай назіральнай камісіі.

У склад грамадскай назіральнай камісіі праваабаронцу ў адпаведнасці з заканадаўствам вылучыла Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Прававая ініцыятыва".

Прычына адмовы - фармальная: Сяргей Усцінаў быў вылучаны ў члены камісіі як прадстаўнік рэспубліканскага грамадскага аб'яднання, у той час як «у адпаведнасці з патрабаваннямі абзаца трэцяга пункта 5 Палажэння аб парадку ажыццяўлення грамадскімі аб'яднаннямі кантролю за дзейнасцю органаў і ўстаноў, якiя выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2006 г. № 1220, абласныя і Мінская гарадская грамадскія назіральныя камісіі пры галоўных упраўленнях юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, фармуюцца з прадстаўнікоў мясцовых грамадскіх аб'яднанняў, арганізацыйных структур міжнародных і рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў».

Гэта не першая адмова праваабаронцу ва ўключэнні ў камісію. Нагадаем, у 2012 годзе на такой жа падставе Сяргею Ўсцінаву ўжо адмаўлялі ва ўключэнні ў Мінскую абласную грамадскую назіральную камісію.

«Намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў у сваім выступе падчас праходжання Беларуссю працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду ў траўні гэтага года казаў пра тое, што ў дзяржаве «забяспечаны дзяржаўна-грамадскі кантроль за выкананнем правоў грамадзян, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі. Нароўні з органамі пракуратуры доступ у пенітэцыярныя ўстановы маюць грамадскія назіральныя камісіі». Аднак адказ Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама ў чарговы раз даказвае закрытасць пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі, і немагчымасць патрапіць туды зацікаўленым праваабаронцам», - лічыць Сяргей Усцінаў.

Такім чынам, Беларусь не толькі не жадае ствараць сістэму рэгулярных наведванняў месцаў пазбаўлення волі міжнароднымі органамі, адмаўляючыся ад ратыфікацыі Факультатыўнага пратакола да Канвенцыі супраць катаванняў, але і не дае доступ ва ўстановы пенітэцыярнай сістэмы беларускім праваабаронцам.

Паводле інфармацыі ініцыятывы "Праваабаронцы супраць катаванняў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international