Беларускія валанцёры ў Харкаве аказвалі дапамогу жыхарам гарадка для бежанцаў

2015 2015-07-10T08:28:14+0300 2015-07-10T09:20:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/harkau-misia-2015-07-08-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Модульны гарадок для бежанцаў

Модульны гарадок для бежанцаў

Валанцёры “Беларускай Праваабарончай Гуманітарнай Місіі ва Украіне” працягваюць сваю дзейнасць у Харкаве.  8 ліпеня яны азнаёміліся з функцыянаваннем модульнага гарадка для бежанцаў, які быў пабудаваны пры дапамозе спецыялістаў з Германіі.

Відавочна, тут пакуль не хапае расліннасці і вентылятараў. У гарадку каля 80 дамкоў, паўсюль гуляюць маленькія дзеткі. Гэты гарадок перадалі арганізацыі "Станцыя Харкаў", і цяпер іх валанцёры аказваюць там дапамогу.

Месцам дыслакацыі абраная бібліятэка, якая дзеліць пакой з пунктам выдачы. Хутка падвезлі рэчы ў вялікай колькасці і вазок для двайнят. Рэчы новыя, якія не апраналіся, з Англіі. Шмат дзіцячага, асабліва на немаўлятак. Падчас сартыроўкі пералічвалі рэчы, каб ведаць колькі каму і як размяркоўваць. Час праляцеў хутка і зрэшты ўсё было рассартыравана па ўзроставых катэгорыях. Кропка запрацуе яшчэ не хутка, шмат чаго трэба яшчэ рабіць там, але праца пайшла і гэта выдатна! У доміках гатуецца ежа і віруе жыццё. Некаторыя жыхары заводзяць жывёлак ( катоў, сабак). Стаіць добрая дзіцячая пляцоўка.

Беларуская Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

Таксама беларускія валанцёры прынялі ўдзел у круглым стале "Канстытуцыйная рэформа ва Ўкраіне: ключавыя пытанні", які зладзілі Харкаўскае юрыдычнае таварыства, Нацыянальная акадэмія прававых навук Украіны ды кафедра тэорыі дзяржавы і права Нацыянальнага юрыдычнага ўніверсітэту імя Яраслава Мудрага. Апроч мясцовых знаўцаў канстытуцыйнага права са сваім бачаннем праблемы выступілі і прадстаўнікі іншых рэгіёнаў Украіны - Кіева, Ужгарада і Адэсы. Узнімаліся пытанні рэформаў мясцовага самакіравання, дасягнення эфектыўнага і незалежнага правасуддзя, правоў чалавека. Найбольш востра закранаўся аспект дэцэнтралізацыі ў маючай адбыцца канстытуцыйнай рэформе, бо ва ўмовах ваеннай пагрозы і сепаратысцкіх памкненняў у некаторых рэгіёнах - гэта вельмі далікатнае пытанне.

Даведацца больш пра надзённую працу арганізацыі "Станцыя Харкаў" і беларускіх валанцёраў можна ў раздзеле “Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” на нашым сайце, альбо на старонцы арганізацыі “Станцыя Харкаў” у Facebook

Круглы стол "Канстытуцыйная рэформа ва Ўкраіне: ключавыя пытанні"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international