Праваабарончыя арганізацыі

2015 2015-07-04T17:55:00+0300 2016-05-23T19:54:54+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна- няўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў красавіку 1996 году падчас масавых акцыяў пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якая пасьля арыштаў удзельнікаў дэманстрацыяў займалася дапамогай арыштаваным і іх сем’ям.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • дапамога пацярпелым ад незаконнага адміністрацыйнага пераследу і арышту;
  • кампанія супраць смяротнага пакарання ў Беларусі;
  • маніторынг і аналіз парушэнняў правоў чалавека;
  • маніторынг і аналіз умоў утрымання ў месцах зняволення;
  • назіранні і маніторынг парушэнняў падчас выбараў, мірных сходаў, судовых працэсаў;
  • адукацыя ў галіне правоў чалавека.

Асветніцкая ўстанова Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend - некамерцыйная арганізацыя, мэта якой з’ўляецца павышэнне прававой культуры, арганізацыя асветніцкай, аналітычнай і даследчай дзейнасці ў галіне права.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • садзейнічанне павышэнню ролі права і прававой культуры;
  • садзейнічанне імплементацыі міжнароднага права і прапаганда яго ўсеагульнапрызнаных прынцыпаў;
  • экспертны напрамак у галіне свабоды асацыяцыяў, свабоды інфармацыі, доступу да правасуддзя, права на юрыдычную дапамогу ды інш.;
  • развіццё прававой абароны грамадскіх інтарэсаў і праваабарончага руху ў Беларусі;
  • мабільнае рэагаванне.

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” з'яўляецца самастойным незалежным, некамерцыйным, праваабарончым грамадскім аб'яднаннем, створанным у мэтах ажыццяўлення гуманітарнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У сваей дзейнасці незалежны ад дзяржаўных і гаспадарчых органаў, палітычных i грамадскіх арганізацый.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • выяўленне выпадкаў парушэння правоў чалавека, аказанне прававой дапамогі канкрэтным людзям;
  • правядзенне праваабарончых семінараў і трэнінгаў па навучанні моладзевых актывістаў і юрыстаў, выданне спецыяльнай літаратуры, арганізацыя разнастайныя мерапрыемствы з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемаў парушэння правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь;
  • правядзенне аналізу заканадаўства і выступленне з прапановамі па яго ўдасканаленні: падрыхтаваныя прапановы, якія датычацца Крымінальнага кодэкса, працоўнага заканадаўства, законаў аб сродках масавай інфармацыі, выбарах, а таксама Кантытуцыі краіны.

Беларуская Асацыяцыя Журналістаў - добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб'яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. БАЖ дзейнічае з восені 1995 года. Асноўнай мэтай дзейнасці з’яўляецца садзейнічанне рэалізацыі грамадзянскіх, эканамічных, сацыяльных, культурных і прафесійных правоў і законных інтарэсаў сябраў арганізацыі, іх творчаму самавыяўленню і росту прафесійнага майстэрства, стварэнне ўмоў для забеспячэння свабоды слова і друку, права на бесперашкоднае атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне інфармацыі.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • маніторынг парушэнняў свабоды выказвання і правоў СМІ;
  • абарона правоў і законных інтарэсаў журналістаў (сябраў “БАЖ”) у дзяржаўных органах і міжнародных арганізацыях.

Офіс па правах людзей з інваліднасцюкаманда, якая сабралася для сумеснай працы па абароне правоў людзей з інваліднасцю ў Рэспубліцы Беларусь. Праца Офіса скіраваная на тое, каб мяняць грамадства, робячы яго свабодным ад бар’ераў і забабонаў. Сябры арганізацыі імкнуцца перабудаваць свет такім чынам, каб людзі з інваліднасцю сталі раўнапраўнымі яго членамі, уключанымі ва ўсе сферы жыцця.

Асноўны напрамак дзейнасці:

абарона правоў людзей з інваліднасцю і прасоўванне разумення інваліднасці, як праблемы захавання правоў чалавека. У сваёй дзейнасці офіс абапіраецца на каштоўнасці і палажэнні Канвенцыі аб правах інвалідаў.

Прававая ініцыятыва (праект “Праваабаронцы супраць катаванняў”) аб’ядноўвае ў сабе беларускіх праваабаронцаў, юрыстаў, адвакатаў і іншых спецыялістаў, якія займаюцца пераважна праблемай ужывання катаванняў у Рэспубліцы Беларусь і выкананнем дзяржавай артыкула 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • накіроўванне зваротаў у дзяржаўныя органы па ўнясенню ў крымінальна-працэсуальны кодэкс, кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і іншыя заканадаўчыя акты паправак па паляпшэнню ўмоваў утрымання вязняў у месцах пазбаўлення свабоды;
  • юрыдычная дапамога людзям, якія сталі ахвярамі катаванняў ў выніку прымянення да іх фізічнага альбо псіхалагічнага гвалту супрацоўнікамі міліцыі і іншых органаў пры правядзенні следчых дзеянняў, затрыманні, арышце, адбыцці пакарання і іншых абставінах.

Цэнтр стратэгічнай цяжбы – праваабарончая арганізацыя, якая займаецца справамі, звязанымі з парушэннямі артыкулаў Міжнароднага пакта аб палітычных і грамадзянскіх правах з мэтай паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека са стратэгічным ухілам.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

Дапамога напісання скаргаў у Камітэт па правах чалавека па парушэннях cвабоды асацыяцыяў, свабоды мірных сходаў, свабоды распаўсюду інфармацыі. Аналіз сітуацыяў з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, і спробы імплементацыі рашэнняў КПЧ у беларускае заканадаўства.

Камітэт дапамогі рэпрэсаваным "Салідарнасьць" быў арганізаваны пасля падзей 2006 года, калі пасля прэзідэнскіх выбараў актыўную моладзь масава выключалі з ВНУ, а працоўных людзей за іншыя погляды звальнялі з працы.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • дапамога студэнтам, якіх выключылі з ВНУ;
  • дапамога звольненным па палітычных матывах працаўнікам;
  • дапамога дыскрыменуемым па палітычных матывах і інш.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international