Магілёўскага актывіста начальнік РАУС абвінаваціў у спробе дачы хабару

2015 2015-07-09T08:44:47+0300 2015-07-09T08:44:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Замест адказаў на пытанні Аляксандра Хамратава і яго таварыша Дзімітрыя Здобнікава хлопцаў за шматкі выпіхалі з райаддзела міліцыі.

Інцыдэнт адбыўся 8 ліпеня, калі юрыст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандр Хамратаў прыйшоў да начальніка Ленінскага РАУСа Аляксандра Маскалёва з просьбай азнаёміцца з матэрыяламі адміністрацыйных спраў, якія былі заведзены раней на члена іх незалежнага прафсаюза Святлану Іванюшаву. Напярэдадні візіту хлопцы аформілі даверанасць на прадастаўленне інтарэсаў жанчыны.

- Прыйшлі ў РАУС. Пачалі задаваць пытанні начальніку райаддзела, аднак на іх ён не стаў нічога адказваць. Я ў яго спытаў, чаму ў РАУС людзі прыходзяць здаровымі, а выходзяць са зламанымі сківіцамі, чаму ў судзе адміністрацыйная справа на Іванюшыну, дзе яна нібыта мацярылася, развалілася, - гаворыць Хамратаў.

Затым у начальніка РАУСа здалі нервы і ён наўпрост загадаў выпіхаць хлопцаў з кабінета, а ўжо ў калідоры ў прысутнасці іншай супрацоўніцы Аляксандр Маскалёў заявіў у голас, што маладыя людзі прыйшлі да яго, каб даць яму хабар.

Абураныя падобным стаўленнем і манерамі начальніка Ленінскага РАУСа хлопцы паехалі ва Ўпраўленне ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкама, дзе напісалі скаргу на Аляксандра Маскалёва.

Нагадаем, што ў пачатку чэрвеня Святлана Іванюшава заявіла, што ёй зламалі сківіцу міліцыянты ў Ленінскім РАУСе. 5 чэрвеня жанчына прыйшла ў міліцыю, каб паскардзіцца на свайго зяця, з якім у яе адбыўся канфлікт. Святлана не хавае, што была нападпітку, але ўзровень ап'янення, які паказала экспертыза, быў недастатковы, каб аформіць яе ў медвыцвярэзнік. Паводле Іванюшавай, яе збіў дзяжурны міліцыянт у прыбіральні, куды жанчына пайшла, каб намачыць галаву, якая ў яе моцна балела. Затым ужо збітую жанчыну адвезлі ў ізалятар часова ўтрымання, дзе пра яе збіццё і болі ў сківіцах жанчына паведаміла адміністрацыі. Там жанчыне выклікалі хуткую дапамогу. У сувязі са здарэннем Следчы камітэт праводзіць праверку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international