«Камітэт супраць катаванняў» застаўся ў ліку замежных агентаў і можа быць ліквідаваны

2015 2015-07-08T14:37:43+0300 2015-07-08T16:10:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/komitet_protiv_pytok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 ліпеня  калегія суддзяў абласнога суда Ніжняга Ноўгарада (Расія) адмовіла ў задавальненні апеляцыйнай скаргі праваабарончай арганізацыі “Камітэт супраць катаванняў” і пакінула ў сіле рашэнне Савецкага раённага суда Ніжняга Ноўгарада, які прызнаў законным прадстаўленне пракурора Ніжагародскай вобласці Алега Панасенка. «Камітэт супраць катаванняў» быў уключаны ў рэестр замежных агентаў 16 студзеня. Старшыня «КПП» Ігар Каляпін паведаміў, што рашэнне абласнога суда плануецца абскардзіць у касацыйнай інстанцыі, аднак, на яго думку, суд не паспее вынесці рашэнне да ліквідацыі арганізацыі.

У ходзе судовага пасяджэння бакі працэсу яшчэ раз абазначылі свае пазіцыі, якія засталіся нязменнымі. Юрыст «Камітэта супраць катаванняў» Зміцер Казакоў падкрэсліў, што дзейнасць арганізацыі накіравана выключна на садзейнічанне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, а не на яе змяненне.

Старшыня Камітэта супраць катаванняў Ігар Каляпін рэзюмаваў, што "Камітэт супраць катаванняў” заўсёды і ўсюды заяўляў, што змагаецца з практыкай прымянення катаванняў, якая існуе ў нашай краіне насуперак Канстытуцыі, федэральным законам і службовай інструкцыі.

Камітэт супраць катаванняў быў заснаваны ніжагародскімі праваабаронцамі ў 2000 годзе. Арганізацыя, акрамя дзейнасці ў Расіі, прадстаўляла інтарэсы расейцаў у Еўрапейскім судзе па правах чалавека. Пад эгідай КПП у Чачні дзейнічала група праваабаронцаў, офіс якой у снежні 2014 спалілі, а ў чэрвені разграмілі. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international