viasna on patreon

Міраславу Лазоўскаму далі штраф за майку "Азов"

2015 2015-07-07T15:48:50+0300 2015-07-08T11:44:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lazovski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міраслаў Лазоўскі (фота Радыё "Свабода")

Міраслаў Лазоўскі (фота Радыё "Свабода")

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", сёння зранку быў затрыманы Міраслаў Лазоўскі. Пра гэта паведаміла супрацоўніца «Бацькаўшчыны» Ніна Шыдлоўская .

Каля 10 раніцы Міраслава затрымалі ў майцы з надпісам "Азов" і кнігамі Віктара Казько "Час збіраць косці". Яго даставілі па адрасе праспект Незалежнасці, 6, дзе пратрымалі да 15 гадзінаў.

За гэты час на яго склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 17.1 КаАП ("Дробнае хуліганства") і прыцягнулі да адказнасці ў выглядзе штрафу ў 2 базавыя велічыні - 360 тысячаў беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства