“Станцыя Харкаў" распачала новы праект "Адрасная дапамога"

2015 2015-07-07T12:31:07+0300 2015-07-07T12:54:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/st-h.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадская прыёмная арганізацыі "Станцыя Харкаў"

Грамадская прыёмная арганізацыі "Станцыя Харкаў"

Сутнасць праграмы “Адрасная дапамога” заключаецца ў тым, каб дапамагчы пэўнаму чалавеку вырашыць канкрэтную вельмі цяжкую праблему. Шмат перасяленцаў трапляюць ў асабліва няпростыя сітуацыі. Такім людзям не хапае стандартнага набору дапамогі – харчавання, асабістых рэчаў, сродкаў гігіены, лекаў. “Гэта сітуацыя патрабуе індывідуальнага падыходу”, - мяркуюць валанцёры. Перасяленцы такога кшталту маюць магчымасць звярнуцца ў пункты "Станцыі Харкаў", якія знаходзяцца на вакзале або на вул. Карла Маркса, ў адмысловым парадку. Валанцеры абавязкова выслухаюць кожнага і падкажуць, дзе атрымаць неабходную дапамогу.

“Адзін з перасяленцаў, якому дапамаглі ў межах гэтага праекту – Зміцер. Мужчына знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі, яму трэба забяспечваць сям'ю ў Харкаве, але зрабіць гэта яму цяжэй, чым іншым, бо ён сляпы. "Станцыя Харкаў" дапамагла часткова кампенсаваць арэнду жылля на доўгі тэрмін. Валанцеры знайшлі некалькі дабрачынцаў для аказання прадуктовай дапамогі. Такіх перасяленцаў, як Зміцер, шмат. Яны звяртаюцца на "Станцыю" і ім вельмі патрэбна нашая дапамога”.

Беларуская Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

Сярод перасяленцаў, для якіх пытанне адраснай дапамогі стаіць найбольш востра – асобы пенсійнага ўзросту, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, жанчыны з маленькімі дзецьмі. Гэтыя катэгорыі грамадзян часцей за ўсё застаюцца сам насам са сваімі цяжкасцямі.

“У Алы Генадзьеўны захворванне сасудаў, без лячэння рукі і ногі слабеюць, нядаўна яна ўпала на роўным месцы і зламала руку. Дзяцей няма, бацькі вельмі старыя, вывезці іх не змагла, засталіся ў Свярдлоўску Луганскай вобласці. Заяўку на гарачай лініі пакінула без асаблівай надзеі, бо лічыць, што нікому тут не патрэбная. А калі ёй патэлефанавалі валанцёры, вырашыла, што гэта розыгрыш і ніхто не прыедзе. Яшчэ восенню з Гукава на іх і Чырвонапарцізанск былі напраўленыя абстрэлы. Так яна і засталася без дома. Прывезеных прадуктаў ёй хопіць прыкладна на 3 тыдні. Ала Генадзьеўна праводзіла валанцёраў з усмешкай. Цяпер яна паверыла, што ў нашым вялікім горадзе яна камусьці патрэбная”.

Беларуская Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

Даведацца больш пра надзённую працу арганізацыі "Станцыя Харкаў" і беларускіх валанцёраў можна ў раздзеле “Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” на нашым сайце, альбо на старонцы арганізацыі “Станцыя Харкаў” у Facebook

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international