15 гадоў таму бясследна знік беларускі тэлеаператар Зміцер Завадскі

2015 2015-07-07T11:49:39+0300 2015-07-07T11:49:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zavadski_d.jpg
Дзмітрый Завадскі

Дзмітрый Завадскі

Беларускі тэлеаператар, журналіст Грамадскага расійскага тэлебачання (цяпер — Першы канал) Зміцер Завадскі бясследна знік роўна 15 гадоў таму, 7 ліпеня 2000 года. На той момант яму было 27 гадоў.

Увесну 1997 года Завадскі разам з карэспандэнтам ГРТ Паўлам Шараметам быў арыштаваны і абвінавачаны ў незаконным перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы падчас здымак сюжэта. Быў умоўна асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі. У 1999-2000 гадах Завадскі таксама з Шараметам працаваў у Чачні і здымаў там фільм “Чачэнскі дзённік”, нагадвае БелаПАН.

Раніцай 7 ліпеня 2000 года Завадскі выехаў з дома ў нацыянальны аэрапорт Мінск сустракаць Шарамета, які павінен быў прыляцець з Масквы. З таго моманту аператара ніхто не бачыў. Яго аўтамабіль знайшлі ў аэрапорце.

У 2002 годзе Мінскі абласны суд прызнаў вінаватай у выкраданні Завадскага групу былога байца спецназу Валерыя Ігнатовіча, які сустракаўся з журналістам у Чачні. Ігнатовіча, а таксама яшчэ аднаго абвінавачанага па гэтай справе Максіма Маліка асудзілі на пажыццёвае зняволенне. У 2004 годзе пракуратура прыпыніла справу аб выкраданні “у сувязі з незнаходжаннем зніклай без вестак асобы”. У 2005 годзе расследаванне аднавілі, аднак праз год яно зноў было прыпыненае. Цела зніклага Змітра Завадскага дагэтуль не знойдзенае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international