На Гродзеншчыне праваабаронцы распачалі назіранне

2015 2015-07-06T16:43:38+0300 2015-07-07T07:20:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-2015.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З абвяшчэннем прэзідэнцкіх выбараў на Гродзеншчыне стартавала праца незалежнай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Гродзенскія праваабаронцы зараз адсочваюць, якую падрыхтоўку вядуць штабы патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, вядуць маніторынг афіцыйных дзяржаўных крыніц інфармавання насельніцтва, плануюць патрапіць на паседжанні Гродзенскіх аблвыканкаму і гарвыканкаму і прэзідыумаў адпаведных саветаў, каб назіраць працэдуру фармавання тэрытарыяльных выбарчых камісій. Яны таксама рыхтуюць дакументы для рэгістрацыі назіральнікамі ў ТВК.

Гродзенскі праваабаронца Раман Юргель адзначае асаблівасці сёлетняй кампаніі: “Пачынаецца назіранне спакойна, ідзе пэўная знешняя лібералізацыя з боку ўладаў, якія зацікаўлены ў вонкавай “прыстойнасці”. Як пойдзе далей – прагназаваць цяжка. Адметнае ў гэтай выбарчай кампаніі тое, што людзі сталі больш пасіўнымі і апалітычнымі, пра палітыку ўвогуле мала хто думае, у грамадстве становішча “стабільна спакойнае”. Ужо фармаванне тэрытарыяльных выбарчых камісій пакажа, наколькі выбарчы працэс адкрыты і празрысты”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international